Ірад Вялікі
Ірад I Вялікі (каля 73 — 4 да н.э.) — цар Іўдзеі з 40 да н.э. (фактычна з 37 да н.э.). БіяграфіяТытул цара атрымаў ад рымскага сената, але ўнутры Іўдзеі карыстаўся амаль абсалютнай уладай. Пашырыў тэрыторыю свайго царства, падуладнага Рыму, да межаў былой дзяржавы Давіда. Ператварыў Іерусалім у крэпасць. Бязлітасна душыў народныя хваляванні і знішчаў усіх, каго лічыў супернікам, у т.л. уласных дзяцей. Паводле хрысціянскага падання, даведаўшыся пра нараджэнне Хрыста, загадаў забіць усіх немаўлят у г. Віфлеем. Пазней імя Iрад набыло пераносны сэнс як назва вельмі жорсткага, бязлітаснага чалавека. Жонкі і дзеціЖонкі: 1) Дорыс Дзеці: сыны: Анціпа, Аляксандр, Арыстабулус IV, Ірад Філіп I, Ірад Архелай, Ірад Анціпа, Ірад Філіп II, Ірад і Фазаіл Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia