І горы зрушваюцца
«І горы зрушваюцца» (кіт.: 山河故人) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Цзя Чжанкэ[3]. Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4]. СюжэтГорад Фэньян, Кітай, 1999 год. Два сябры дзяцінства – гаспадар бензакалонкі Чжан і працоўны на вугальнай шахце Лянцзы — заляцаюцца да красунi Таа. Дзяўчына выходзіць замуж за больш заможнага Чжана. Неўзабаве ў іх нараджаецца сын, якога клiчуць Даляр. 2014 год. Таа разводзіцца з мужам, а яе сын з'язджае з багатым бацькам у Аўстралію. Аўстралія, 2025 год. Дзевятнаццацігадовы Даляр ужо не размаўляе па-кітайску і насілу мае зносіны бацькам. Усё, што ён помніць пра сваю маці, — гэта толькі яе імя… Дзеянне гэтай эпічнай меладрамы ахоплівае прастору ад Кітая да Аўстраліі, адлюстроўваючы жыццё, каханне, надзеі і расчараванні двух пакаленняў сям'і ў грамадстве, што змяняецца з ашаламляльнай хуткасцю[4]. УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 26 кінаўзнагародамі і яшчэ 42 намінацыямі[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia