Лістапад (кінафестываль)
Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — штогадовы міжнародны кінафестываль, які праходзіць у Мінску ў лістападзе паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікі і арганізатары
Пры садзейніцтве:
Мэты
ГісторыяПершапачаткова «Лістапад» прадугледжваўся як кінафорум краін СНД і Балтыі. Зазвычай адбіраліся, стужкі, якія з пэўных прычын не траплялі ў шырокі пракат, але адлюстроўвалі культуру той ці іншай краіны. Менавіта ў такой якасці фестываль упершыню паўстаў у лістападзе 1994 года. З цягам часу кінафестываль пашыраўся, заваёўваў аўтарытэт, і ў 2003-м годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага. Тады ў Мінск прывезлі карціны з Расіі, Польшчы, ЗША, Ірана, Сербіі, Балгарыі, Чэхіі, Кітая, Японіі. Лістапад 2010У 2010 фестываль паўстаў перад гледачамі ў абноўленым фармаце. Яго праграму склалі:
У асноўным конкурсе ігравога кіно была прадстаўлена кінастужка беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Масакра». Адметнай асаблівасцю XVII ММКФ «Лістапад» з’яўлялася тое, што яго пераможца вызначыла прафесійнае журы, а не гледачы, як гэта было ў папярэднія гады. Арганізатары фестывалю аргументавалі гэта новаўвядзенне тым, што гледачы не могуць паглядзець усе конкурсныя фільмы, у лепшым выпадку яны пазнаёмяцца з 30 % кінастужак, а гэта ўжо неаб’ектыўна. Прафесійнае журы, перш чым прыняць рашэнне, у абавязковым парадку адгледжвае ўсе кінастужкі. Дырэкцыя кінафестывалю
Пераможцы2010[1]
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia