І памятае свет уратаваны…
«І памятае свет уратаваны…» — манументальнае палатно беларускага мастака Мая Данцыга. Карціна створана да 40-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (1985). У цэнтры твора знаходзіцца вобраз «Сіксцінскай Мадонны» Рафаэля, якая сімвалізуе ўратаваны свет. Стварэнне карціны натхніў вядомы гістарычны факт выратавання шэдэўраў Дрэздэнскай галерэі падчас Другой сусветнай вайны. Будынак галерэі быў разбураны падчас бамбардзіроўкі, аднак карціны загадзя былі схаваныя ў спецыяльна абсталяваных хованках. Сярод іх — Сіксцінская Мадонна Рафаэля. Гэты ж вобраз у карціне "Мадонна Біркенау» М. А. Савіцкага, як і кампазіцыя яго карціны "Партызанская Мадонна Мінская", якія паўтараюць "Сіксцінскую Мадонну», ілюструюць яе ўплыў на савецкі жывапіс. Апісанне карціныПамеры карціны: 350 (вышыня) на 700 (шырыня) сантыметраў. Тэхніка — алейны жывапіс на палатне. Праца над карцінай заняла ў Данцыга больш за 10 гадоў. Яна стваралася да саракагоддзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. |
Portal di Ensiklopedia Dunia