Палатно
![]() Палатно́ (праслав.: *poltьno — «льняная тканіна») — гладкая і шчыльная льняная або канапляная тканіна самага простага перапляцення, якое атрымала ад яе назву палатнянага. Ніткі асновы і ўтка ў ім чаргуюцца ў шахматным парадку (рапарт асновы роўны рапарту ўтка). Палатно ткуць з часанай пражы і пачасся, яго шчыльнасць залежыць ад нумара пражы. Апрацоўка складаецца з адбельвання і каляндравання для надання бляску. Да распаўсюджвання баваўняных і джутавых тканін у сярэдзіне XIX стагоддзя вытворчасць палатна заставалася высокай, потым яна пайшла на спад, скараціўшыся ўдвая. У канцы XIX ст — пачатак XX ст арт. назіраўся рост аб’ёмаў яго вытворчасці[1] . ВідыХатняе палатно![]() Даматканае палатно (разм. «палатніна») масава выраблялася сялянамі да распаўсюджання фабрычных тканін. З лёну (канопель) гатавалі кудзелю (часаны і пачассе), пралі пражу рознай таўшчыні і ткалі палатно на ручным ткацкім станку. БатыстБатыст — льняная (таксама баваўняная) тканіна палатнянага перапляцення. З усіх відаў палатна яно самае тонкае, бо вырабляецца з пражы самых высокіх нумароў (вышэй 150). Палатно для вышыванняАдзенне і ручнікі з палатна маглі ўпрыгожвацца вышыўкай. Для вышывання карцін выкарыстоўваецца спецыяльнае палатно — канва. Малярнае палатноПалатно — тканевая аснова для малявання карціны алейнымі фарбамі, матэрыял, на які наносіцца маляўнічы пласт. Перад выкарыстаннем малярнае палатно праклейваюць, грунтуюць і нацягваюць на падрамніку. ПарусінаПарусіна — грубае, шчыльнае ільняное або паўльняное палатно, з якога шыюць парусы, а таксама чахлы, спецвопратку, палаткі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia