АДПУ пры СНК СССР
Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры СНК СССР (АДПУ пры СНК СССР) — спецыяльны орган дзяржаўнай бяспекі СССР. Дадзеная структура была створана на базе ДПУ пры НКУС РСФСР пастановай Прэзідыума ЦВК СССР ад 15 лістапада 1923 года пасля заснавання ў 1922 годзе СССР — Саюза чатырох савецкіх рэспублік. У 1934 годзе АДПУ ўвайшло ў склад НКУС СССР (утворанага з НКУС РСФСР) як Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (ГУДБ). Старшынёй АДПУ (а раней старшынёй ДПУ пры НКУС РСФСР) да 20 ліпеня 1926 года з’яўляўся Ф. Э. Дзяржынскі, затым да 1934 АДПУ узначальваў Вячаслаў Мянжынскі. Задачы АДПУАсноўная задача галоўнай палітычнай спецслужбы была сфармулявана ў Канстытуцыі СССР, прынятай 31 студзеня 1924 года.
У НКУС РСФСР засталіся функцыі па забеспячэнні грамадскай бяспекі і спыненні бандытызму і іншых правапарушэнняў, пры гэтым саюзнага НКУС СССР не стваралася. У сваю чаргу ў АДПУ СССР была сканцэнтравана дзейнасць па барацьбе з контррэвалюцыяй, шпіянажам, па забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі і барацьбе з чужымі савецкай уладзе элементамі. Паўнамоцтвы АДПУАб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне з’яўлялася цэнтральным упраўленнем, якое дзейнічала ў саюзных рэспубліках праз упраўленні саюзных рэспублік, а у РСФСР праз абласныя ўпраўленні. АДПУ ажыццяўляла кантроль за палітычнымі аддзеламі пры ЦВК аўтаномных рэспублік і абласцей. З 15 сакавіка 1923 года па 20 красавіка 1928 года АДПУ ўдзельнічала ў камісіях па разглядзе і зацвярджэнні статутаў таварыстваў і саюзаў (аб’яднанняў), якія не пераследуюць мэты атрымання прыбытку. (паводле матэрыялаў ЦДАКР СССР, ф. 393, воп. 39, спр. 25б, лл. 39-43 аб.) У 1923—1924 гадах АДПУ фактычна кіравала Цэнтральнай атэстацыйнай камісіяй па аднаразовай атэстацыі асабовага складу міліцыі (паводле матэрыялаў ЦДАКР СССР, ф. 393, вп. 39, спр. 27, л. 247.). Паводле Канстытуцыі СССР 1924 года прадстаўнік АДПУ з’яўляўся абавязковым членам Вярхоўнага Суда СССР пры правядзенні пленарнага пасяджэння, Упраўленне мела права прама звяртацца ў Вярхоўны Суд СССР. Нагляд за дзейнасцю дадзенага органа ажыццяўляўся пракурорам Вярхоўнага Суда СССР. У падначаленні АДПУ знаходзіліся асобыя часці войскаў, неабходныя для падаўлення контррэвалюцыйных выступленняў і бандытызму.
11 ліпеня 1929 года СНК СССР даручыў АДПУ арганізаваць шэраг новых буйных лагераў у падаленых раёнах Савецкага Саюза ў мэтах засялення гэтых раёнаў і засваенні іх прыродных багаццяў[2]. 15 снежня 1930 г. ЦВК і СНК СССР прынялі сакрэтную пастанову «аб кіраўніцтве органамі АДПУ дзейнасцю міліцыі і крымінальнага вышуку», на падставе якога АДПУ і яго мясцовыя органы атрымалі права не толькі прызначэння, перамяшчэння і звальнення работнікаў міліцыі і крымінальнага вышуку, але і выкарыстання ў сваіх мэтах іх галоснага складу і сакрэтнай агентурнай сеткі[3]. Мастацкія фільмы пра АДПУ
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылка
|
Portal di Ensiklopedia Dunia