Абай (станцыя метро)
«Абай» (каз.: Абай) — станцыя Алма-ацінскага метрапалітэна, размешчаная на першай лініі паміж станцыямі «Алмалы» і «Байканур». Адкрыццё станцыі адбылося 1 снежня 2011 года ў складзе першага пускавога ўчастка Алма-ацінскага метрапалітэна «Райымбек батыр» — «Алатау». Названая ў гонар Абая Кунанбаева, які быў вялікім паэтам, родапачынальнікам новай пісьменнасці казахскай літаратуры, кампазітарам і асветнікам (у праекце мела назву «Жэтысу»). З'яўляецца самай глыбокай станцыяй у Алмацінскім метрапалітэне (78 м). Сцены станцыі аздоблены мармурам бэжавага і карычневага колераў. Падлогі выкладзены гранітам шэра-бэжавага і карычневага колераў. Карніз выкананы з нержавеючай сталі. У тарцы платформы размешчана мастацкае пано, выкананае ў тэхніцы рэльеф у бронзе і «фларэнційская мазаіка». |
Portal di Ensiklopedia Dunia