Абаронна-прамысловы комплекс РасііАбаронна-прамысловы комплекс Расіі (АПК) — ваенна-прамысловы комплекс (ВПК) Расійскай Федэрацыі, як сукупнасць навукова-даследчых, выпрабавальных арганізацый[1] і вытворчых прадпрыемстваў, якія выконваюць распрацоўку, вытворчасць, захоўванне, пастаноўку на ўзбраенне ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, амуніцыі, боепрыпасаў і г.п. пераважна для Узброеных Сіл Расіі і іншых дзяржаўных сілавых структур, а таксама на экспарт. У 2007 годзе аб’ём рэалізацыі АПК Расіі склаў $18,6 млрд, з іх $11,6 млрд прыходзілася на дзяржаўны заказ, $7 млрд — на экспарт[2]; доля Расіі на сусветным рынку ўзбраенняў складае 25% (на 2016). У абароннай прамысловасці Расіі працуюць каля 2,5—3 млн чалавек[3]. Дазволам паставак узбраення на экспарт у краіне займаецца дзеючая пры Міністэрстве абароны Федэральная служба па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве (ФСВТС). Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia