Боепрыпас
Боепрыпас (баявы прыпас) — складавая частка ўзбраення, якая непасрэдна прызначана для паражэння жывой сілы і тэхнікі, разбурэння збудаванняў (умацаванняў) і выканання спецыяльных задач (асвятлення, задымлення, перакідання агітацыйнай літаратуры і інш.) У лік боепрыпасаў уваходзяць артылерыйскія выстралы, рэактыўныя снарады, баявыя (галаўныя) часткі ракет і тарпед, патроны да стралковай зброі, гранаты, авіяцыйныя і глыбінныя бомбы, інжынерныя і марскія міны, падрыўныя зарады, дымавыя шашкі. Паводле прыналежнасці выдзяляюцца боепрыпасы: артылерыйскія, авіяцыйныя, марскія, стралковыя, інжынерныя. Паводле прызначэння выдзяляюцца боепрыпасы: асноўныя (для паражэння цэляў), спецыяльныя (для асвятлення, задымлення і пад.) і дапаможныя (вучэбныя, пустыя (халастыя), для спецыяльных выпрабаванняў і пад.). Паводле характару паражэння выдзяляюцца боепрыпасы: са звычайным выбуховым рэчывам («канвенцыйныя»), ядзерныя, хімічныя, біялагічныя, аб'ёмнага выбуху і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia