Абдэль Рахман Джума
Абдэль Рахман Джума (араб. عبدالرحمن جمعة) — генерал-маёр Сіл аператыўнай падтрымкі Судана. БіяграфіяРодам з Эд-Даэйна, Усходні Дарфур[1]. Змагаўся ў Дарфурскай вайне на баку ўрада. Падчас барацьбы паміж УСС і САП быў камандуючым прыхільнікаў Махамеда Дагала ў Заходнім Дарфуры. Удзельнічаў у баях за Генейну[2][3]. Меркавана датычны да забойства губернатара рэгіёна Хаміса Абакара[4] . Акрамя таго, абвінавачваны ў шэрагу іншых парушэнняў, у тым ліку забойствах мірных жыхароў. Асобныя дзеянні генерала Асацыяцыяй адвакатаў Дарфура, якая заклікала распачаць супраць Джума крымінальную справу, разглядаліся як генацыд[5]. У жніўні 2023 года суданскі ўрад абвясціў яго ў вышук па падазрэнні ў ваенных злачынствах[6]. 8 лістапада 2024 года Савет Бяспекі ААН увёў санкцыі ў дачыненні да вайскоўца за ўдзел у парушэннях правоў чалавека падчас канфлікту[7]. 12 лістапада аналагічны крок зрабілі ЗША[8]. Крыніцы
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia