Сілы аператыўнай падтрымкі, САП [ 2] (таксама Сілы хуткай падтрымкі, СХП [ 3] або Сілы хуткага рэагавання, СХР [ 4] ; араб. قوات الدعم السريع ) — суданская ваенізаваная арганізацыя . Некаторыя крыніцы памылкова называюць САП спецназам , але насамрэч яны з’яўляюцца лёгкай мабільнай пяхотай [ 5] .
Гісторыя
САП узніклі на базе апалчэння Джанджавід , якое ўдзельнічала ў вайне ў Дарфуры [ 6] [ 7] . Сама арганізацыя ўтворана падчас рэарганізацыі міліцыі, працягнуўшы ўдзел у канфлікце замест яе[ 8] .
Фарміраванне знаходзілася ў падпарадкаванні Нацыянальнай службы разведкі і бяспекі , хоць у ваенных аперацыях у Дарфуры САП кіравалі вайскоўцы[ 9] . Падчас палітычнага крызісу 2019 года іх атрады прыцягваліся для падаўлення пратэстаў. Разам з іншымі сілавымі структурамі САП 3 чэрвеня зладзілі масавае забойства апазіцыянераў у Хартуме .
Акрамя ўнутранасуданскіх канфліктаў, САП удзельнічалі ў баявых дзеяннях у Лівіі [ 10] і Емене [ 11] .
У красавіку 2023 года арганізацыя ўступіла ва ўзброены канфлікт з дзеючым урадам[ 12] [ 13] .
Зноскі
↑ "Factbox: Who are Sudan's Rapid Support Forces?" . Reuters (англ.) . 2023-04-13. Праверана 2023-04-15 . Analysts estimate the force numbers about 100,000, with bases and deployments across the country.
↑ Захар Бурак. «Вароты Афрыкі» ў агні: Што адбываецца ў Судане? // Звязда : газета. — 29 красавіка 2023.
↑ У Судане ваенізаваная групоўка «Сілы хуткай падтрымкі» заявіла пра захоп прэзыдэнцкага палацу і аэрапорту
↑ Спроба вайсковага перавароту ў Судане. Там пачаліся сутыкненні паміж арміяй і «джынамі на конях»
↑ Антон Попов. Кровь и страх в Нубийской пустыне. Разбираемся, что происходит в Судане // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 22 апреля 2023.
↑ Emad Hassan, Militiamen in Sudan raped men and women, says eyewitness , Deutsche Welle (6 September 2019).
↑ Jason Burke & Zeinab Mohammed Salih, Millions join general strike in Sudan aimed at dislodging army , The Guardian (9 June 2019).
↑ "Sudan’s RSF pledges to liberate rebel stronghold in South Kordofan". Архівавана 17 лютага 2019. Sudan Tribune , 11 June 2014.
↑ "RSF to Uproot Rebels". Архівавана 4 сакавіка 2016. Sudan Vision Daily, 19 May 2014.
↑ "1,000 Sudanese militiamen arrive in Libya" . Radio Dabanga . 25 July 2019. Архівавана з арыгінала 26 July 2019. Праверана 26 July 2019 .
↑ "Sudan withdraws 10,000 troops from Yemen" . Sudan Tribune . 30 October 2019. Архівавана з арыгінала 31 October 2019. Праверана 31 October 2019 . Архіўная копія (нявызн.) . Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 15 красавіка 2023. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка) . Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 15 красавіка 2023.
↑ Sudan crisis: Air strikes launched against paramilitaries as clashes escalate (нявызн.) . BBC News . Праверана 15 красавіка 2023.
↑ Mackay, Hamish (2023-04-15). "Fighter jets seen above Khartoum amid gunfire in Sudan's capital – live" . the Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077 . Праверана 2023-04-15 .
Спасылкі