Аблога Канстанцінопаля (1203)
Аблога Канстанцінопаля (1203) пачалася 11 ліпеня 1203 г. крыжакамі 4-га крыжовага паходу, якія пад відам узнаўлення на стальцы скінутага імператара Ісака II Ангела высадзіліся на еўрапейскім беразе Басфора. ПерадгісторыяПасля ўзяцця Задара войска крыжакоў пад ціскам Венецыі і сваіх лідараў — Баніфацыя Манферацкага, Людовіка дэ Блуа і Гуга IV дэ Сен-Поля — змяніла маршрут экспедыцыі, заключыўшы пагадненне з людзьмі Філіпа Швабскага, які прадстаўляў інтарэсы царэвіча Аляксея, сына Ісаака II. Замест Святой зямлі было вырашана адправіцца аднаўляць на троне зрынутага імператара. Вестка аб гэтай угодзе выклікала моцную незадаволенасць, і частка пілігрымаў на чале з Сімонам дэ Манфорам, Гуга IV і Ангеранам дэ Бовам пакінула армію і адправілася на Усход самастойна. АблогаНа наступны дзень яны авалодалі Галацкай вежай і ўвялі свае караблі ў Залаты Рог. З 7 па 16 ліпеня крыжакі адбілі некалькі спроб візантыйцаў знішчыць крыжацкі флот. 17 ліпеня французы з сушы, а венецыянцы дожа Энрыка Дандала з боку Залатога Рога распачалі штурм горада, авалодаўшы шэрагам умацаванняў. Аднак, з-за моцнага супраціву гарнізона, гэты поспех не быў развіты, і крыжакі былі змушаныя адступіць. Разам з тым, імператар Аляксей III не асмеліўся ўступіць з праціўнікам у палявую бітву і ўначы ўцёк з горада. На стальцы былі адноўленыя Ісак II і яго сын Аляксей IV, якія сталі марыянеткамі крыжакоў. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia