Аблом (архітэктура)![]() Абло́мы — працяглыя элементы архітэктурна-дэкаратыўныя элементы рознага папярочнага сячэння (профілю) размешчаныя па гарызанталі (на цокалях, у карнізах, міжпавярховых паясах ці цягах, базах калон), часам па нахіленай (бакавыя карнізы франтонаў), крывой (архівольты арак, нервюры) ці ламанай (абрамленні парталаў, вокнаў) лініі. Асноўная роля архітэктурных абломаў — вылучэнне элементаў архітэктурнай кампазіцыі ці формы, іх увянчання і аснавання, пластычнай акантоўкі[1]. Шырока распаўсюджаныя ў ордарнай архітэктуры, служаць для ўзмацнення архітэктурнага дэкору, вобразна-мастацкай выразнасці тэктанічнай асновы будынка. Узніклі ў класічнай архітэктуры Старажытнай Грэцыі, адкуль запазычаны дойлідствам Старажытнага Рыма і Візантыі, пасля — Заходняй Еўропы[1][2]. У сучаснай архітэктуры архітэктурным абломам адпавядаюць архітэктурныя профілі[2]. Падзяляюцца на просталінейныя (палічка) і крывалінейныя (вал, гусёк, абцасік і інш.)[2]. Тыпы абломаўПаводле папярочнага сячэння вылучаюцца наступныя тыпы абломаў:
БеларусьНа тэрыторыі Беларусі элементы архітэктурных абломаў з'явіліся ў манументальнай старажытна-рускай архітэктуры XI—XII стст., у тым ліку ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку, пашараліся ў збудаваннях стыляў рэнесанс, барока, класіцызм. Найбольш развітыя архітэктурныя абломы палацаў у Гомелі, Нясвіжы, Шчорсах Навагрудскага, Свяцку Гродзенскага, Снове Нясвіжскага раёнаў, касцёле францысканцаў у Пінску, бернардзінцаў у в. Будслаў Мядзельскага раёна і інш[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia