Партал![]() ![]() Партал — (ням.: Portal ад лац.: porta — вароты, дзверы[1]) — архітэктурнае абрамленне дзвярнога праёма (пераважна ў манументальных грамадскіх, культавых і інш. будынках). Вядомы са старажытнасці. Для архітэктуры Старажытнага Егіпта і антычнасці характэрны простыя па аздабленні парталы з плоскімі перамычкамі, для старажытнай Месапатаміі — арачныя парталы, на Блізкім і Далёкім Усходзе былі пашыраны прамавугольныя парталы з нішамі — піштакі. З XI ст. ў раманскай, гатычнай і старажытна-рускай архітэктуры пашырыліся арачныя, т. зв. перспектыўныя, які ўтвараюцца некалькімі ўступамі ў глыбіню сцяны пры паступовым памяншенні памераў[1], а па вуглах размяшчаюцця калонкі, злучаныя архівольтамі. Рэнесансавыя і барочныя парталы звычайна аздабляліся пілястрамі, калонамі, якія неслі антаблемент або франтон. Часта парталы ўпрыгожвалі скульптурай, разьбой, лепкай, роспісам, кафляй. Паняцце таксама ўжываецца для абазначэння «П»-падобнай рамы каміна. У беларускай архітэктуры парталы выкарыстоўваюцца з XI — XII стст[1]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia