Абразеева

Населены пункт
Абразеева
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Абразеева на карце Беларусі ±
Абразеева (Беларусь)
Абразеева
Абразеева (Віцебская вобласць)
Абразеева

Абразе́ева (руск.: Абразеево, Образеево) — колішняя вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны[1].

Знаходзілася за 1,5 км на захад ад аграгарадка Сар’я. Перад вайной у вёсцы жылі 49 чалавек[1].

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» 16 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі 36 жыхароў і спалілі вёску (13 двароў)[1].

Пасля вайны не адрадзілася[1].

У 1982 г. на месцы вёскі насыпаны курган, на яго вяршыні ўстаноўлены абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»[1].

Крыніцы

  1. а б в г д АБРАЗЕЕВА на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya