Абраз Маці Божай Чэнстахоўскай

Абраз Маці Божай Чэнстахоўскай.

Абраз Маці Божай Чэнстахоўскай — адна з найбольш шанаваных хрысціянскіх святынь Польшчы. Знаходзіцца ў Яснагорскім манастыры ў Чэнстахове. Абраз напісаны меркавана ў XIV стагоддзі.

Апісанне

Абраз напісаны на трох ліпавых дошках, якія маюць наступныя агульныя памеры: вышыня 122,2 см; шырыня 82,2 см; і максімальная таўшчыня 13,2 см. На іконе паказана Дзева Марыя, якая стаіць, трымаючы Дзіцятка Езуса на руках. Іх абліччы задуменныя, Марыя глядзіць на вернікаў, а Дзіця скіроўвае свой позірк на пілігрыма. Правая шчака Найсвяцейшай Маці пазначана двума паралельнымі драпінамі, а трэцяя — на лініі носа. На шыі бачныя шэсць парэзаў, два з якіх добра бачныя, а астатнія чатыры больш схаваныя. Дзіця ляжыць на левай руцэ Марыі. У левай руцэ Езус трымае кнігу, а правую руку падымае ў жэсце, характэрным для навучання або благаслаўлення. Правая рука Марыі паказвае на Езуса, які з’яўляецца адзіным Збаўцам свету.

Гісторыя

Ікона праславілася шматлікімі цудамі. На працягу стагоддзяў пілігрымы з Польшчы і з іншых краін Еўропы наведваюць санктуарый на Яснай Гары. Знакамі пабожнасці пілігрымаў да Найсвяцейшай Маці былі шматлікія ахвяраванні і дары.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya