Дзева Марыя
Дзева Марыя, Божая Маці, Панна Марыя, Мадонна — адна з цэнтральных постацей хрысціянскага веравучэння, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста. У праваслаўі, каталіцызме, англіканстве, лютэранстве вераць, што як маці Хрыста Марыя з’яўляецца Багародзіцай, маці Бога. У пратэстанцтве існуюць і іншыя погляды, прычым яны вельмі адрозніваюцца паміж сабой, некаторыя з іх сцвярджаюць, што Марыя мае значна меншы статус. Біблейскія звесткіУ евангеллях пра яе сказана, што яна была дачкою Яўхіма з Назарэта і ў 14-гадовым узросце заручана са старцам Іосіфам. Яна была абрана ў выніку бязгрэшнага зачацця ад Бога. Марыя нарадзіла сына ў Віфлееме, выгадавала яго ў горадзе Назарэт у Галілеі і была ў Ерусаліме падчас яго распяцця і з апосталамі пасля яго ўшэсця. Памерла ва ўзросце 48 гадоў і, хаця пра яе далейшае жыццё ў Бібліі нічога не сказана, Каталіцкая і Усходнія хрысціянскія цэрквы (у тым ліку Беларуская праваслаўная царква) вераць, што яна была забрана на неба. ІмяІмя Марыі ў арыгінальных рукапісах Новага Запавету было заснавана на яе арыгінальным арамейскім імені מרי מ, транслітараваным як Мар’ям. Зараз імя Марыя і яго формы з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных у свеце. Культ![]() Культ маці-багіні, заступніцы чалавецтва, меў месца ў язычніцкіх традыцыях. У IV ст. Дзева Марыя абвешчана Найсвяцейшай, а на 3-м Сусветным саборы (Эфес, 431) афіцыйна прызнана Багародзіцай і Каралевай Нябеснай. У каталіцтве абвешчаны шэраг звязаных з Марыяй догматаў, не прынятых у праваслаўі. Лічыцца, што Святая Марыя была зачата беззаганна, бо Маці Божай магла стаць толькі чыстая Дзева, пазбаўленая ад бруду першароднага граху. У 1854 гэта было афіцыйна замацавана[3]. У 1950 прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI Найсвяцейшая Панна Марыя абвешчана «Маці Касцёла». Багародзічныя святыУ гонар Дзевы Марыі хрысціянская царква ўстанавіла шэраг рэлігійных свят:
Гэтыя 4 святы ў праваслаўі ўваходзяць у дванаццаць найважнейшых пасля Вялікадня, вядомых як Дванадзясятыя святы. Да Вялікіх свят у Беларускай праваслаўнай царкве адносяцца Пакровы Прасвятой Багародзіцы, якія адзначаюцца 1 (14) кастрычніка. Выявы Дзевы МарыіЛічыцца, што першы абраз Дзевы Марыі напісаў евангеліст Лука. Колькасць абразоў Багародзіцы значна пераўзыходзіць колькасць абразоў іншых постацей хрысціянскага веравучэння, нават Хрыста. Абраз Маці Божай Вастрабрамскай — адна з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі і Літвы, знаходзіцца ў капліцы Вострай брамы ў Вільнюсе. Абраз адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без дзіцяці на руках. Тэма Багародзіцы з Дзіцём шырока выкарыстоўваецца ў сусветным выяўленчым мастацтве і літаратуры. У беларускім мастацтвеУ карцінах Міхаіла Савіцкага:
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia