Абраз Святога Іасафата Кунцэвіча (Гродна)

Абраз Святога Іасафата Кунцэвіча
Матэрыял палатно, алей
Памеры 210 × 105 см
Касцёл Святога Францыска Ксаверыя, Гродна

Абраз Святога Іасафата Кунцэвіча — абраз з аднаго з 13 алтароў былога езуіцкага касцёл Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне. Прысвечаны мучаніку Іасафату алтар пастаўлены ў 1715 г[1].

Апісанне

Алтар пакутніка Іасафата

Абраз святога знаходзіцца ў ніжнім ярусе алтара. Ён апрануты ў квяцістую мантыю і амафор з крыжамі, на галаве мітра. У левай руцэ Іасафат трымае раскрытую кнігу і посах з фігурным навершам, правай бласлаўляе. Позірк скіраваны ў верхні левы вугал абраза, дзе знаходзіцца выява анёла з укрыжаваннем у руках[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya