Абраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст
Абраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст — абраз, створаны ў другой палове XVIII стагоддзя, з Прачысценскай царквы г. п. Шарашова Пружанскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1]. СюжэтНа аграфленым пазалочаным фоне з раслінным арнаментам і калонамі дарычнага ордара, на карычневым поземе паказаны ў рост анфасамі з доўгай сівой барадой Васіль Вялікі ў светла-блакітнай альбе з карункамі па нізе і чырвонай епітрахіллю, у блакітнай на зялёнай падкладцы фелоні, зялёным з вохрыстымі крыжамі амафоры і з шэрай паліцай; з невялікай шырокай карычневай барадой Рыгор Багаслоў у светла-блакітнай з карункамі альбе, з чорнай епітрахіллю, у чырвоным сакасе, вохрыстым з карычневымі крыжамі амафоры; з доўгай рыжай барадой Іаан Златавуст у светла-блакітнай з карункамі альбе, з карычнева-чырвонай епітрахіллю, у зялёным на карычнева-чырвонай падкладцы сакасе і светла-сінім амафоры[2]. Айцы царквы левай рукой знізу падтрымліваюць Евангелле ў чорных, бардовых, чырвоных пераплётах. Німбы пазалочаныя аграфленыя, абрамленне страчана[2]. ПаходжаннеАбраз выяўлены 6-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1963 годзе у Прачысценскай царкве г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці[2]. Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1974 годзе (Ленінград)[2]. Выстаўкі
У культуры![]() У 1996 годзе выява іконы была выкарыстана на паштовай марцы «Белпошты». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia