Абсалютная неперарыўнасць

Абсалю́тная неперары́ўнасць, або абсалю́тная непары́ўнасць у матэматычным аналізе — уласцівасць функцый і мер, якая заключаецца, нефармальна кажучы, у выкананні тэарэмы Ньютана — Лейбніца пра сувязь паміж інтэграваннем і дыферэнцаваннем. Звычайна гэта тэарэма фармулюецца ў тэрмінах інтэграла Рымана і ўключае ў свае ўмовы інтэгравальнасць вытворнай па Рыману. Пры пераходзе да больш агульнага інтэграла Лебега, натуральнае патрабаванне існавання вымернай вытворнай амаль усюды становіцца занадта слабым, і для выканання суадносін, аналагічных тэарэме Ньютана — Лейбніца, неабходна больш тонкая ўмова, якая і называецца абсалютнай непарыўнасцю. Гэта паняцце пераносіцца на меры з дапамогай вытворнай Радона — Нікадзіма.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya