У кожным пункце вытворная функцыі роўная тангенсу вугла нахілудатычнай да графіка функцыі. Прамая на рысунку з’яўляецца датычнай да сіняй крывой; яе нахіл роўны значэнню вытворнай у адпаведным пункце. Там дзе вытворная дадатная, прамая становіцца зялёнаю, а дзе вытворная адмоўная, там прамая чырвоная. Калі ж вытворная раўняецца нулю, прамая чорная.
Вытво́рная фу́нкцыі — асноўнае паняцце дыферэнцыяльнага злічэння, якое характарызуе хуткасць змянення функцыі пры змяненні яе аргумента. Вызначаецца як лімітдзелі прыросту функцыі на прырост яе аргумента пры імкненні прыросту аргумента да нуля, калі такі ліміт існуе.
Функцыю, якая мае канечную вытворную на нейкім мностве, называюць дыферэнцава́льнай на гэтым мностве.
Працэс знаходжання вытворнай называецца дыферэнцава́ннем.
Функцыя адной зменнай f(x) называецца дыферэнцава́льнай у пункце x0, калі існуе канечны лік A, такі што ў некаторым наваколліU(x0) пункта x0 справядліва роўнасць
Функцыя адной зменнай з’яўляецца дыферэнцавальнай у пункце , калі і толькі калі яе вытворная ў гэтым пункце існуе і канечная. Пры гэтым спраўджваецца роўнасць
Заўвага: для функцыі адной зменнай існаванне канечнай вытворнай і дыферэнцавальнасць функцыі ў пункце раўназначныя між сабою. Аднак у выпадку функцый некалькіх зменных гэта не так: з дыферэнцавальнасці функцыі ў пункце вынікае існаванне частковых вытворных, але не наадварот (гэта значыць, з існавання частковых вытворных у пункце, увогуле кажучы, не вынікае дыферэнцавальнасць функцыі).
Вытворныя вышэйшых парадкаў
Вытворныя вышэйшых парадкаў вызначаюцца зваротным чынам праз вытворныя ніжэйшых парадкаў. А іменна, прымаем па азначэнні, што вытворная нулявога парадку — гэта сама функцыя:
Калі функцыя дыферэнцавальная ў , то вытворная першага парадку вызначаецца як
Няхай цяпер вытворная n-га парадку вызначана ў некаторым наваколлі кропкі і дыферэнцавальная. Тады (n+1)-ая вытворная вызначаецца як вытворная n-ай вытворнай:
Вытворныя вышэйшых парадкаў абазначаюцца адным з наступных спосабаў:
Абазначэнні, уведзеныя Готфрыдам Лейбніцам, былі аднымі з першых. Яны і дагэтуль шырока ўжываюцца ў выпадку, калі ўраўненне y = f(x) разглядаецца як функцыянальная залежнасць паміж залежнай і незалежнай зменнымі. Першая вытворная абазначаецца як
Вытворную n-га парадку функцыі y = f(x) (па зменнай x) запісваюць як
або
Па сутнасці, такія абазначэнні — скарачэнне для кратнага прымянення аператара вытворнай. Напрыклад,
У Лейбніцавых абазначэннях вытворную функцыі y у пункце x = a можна запісаць двума шляхамі:
Абазначэнні Лейбніца дазваляюць пазначаць зменную дыферэнцавання (у назоўніку «дробу»). Гэта асабліва зручна для частковых вытворных. Таксама такія пазначэнні дапамагаюць запомніць правіла цэпа[1]:
Лагранжавы абазначэнні
Гэтыя абазначэнні былі ўведзены Жазэфам-Луі Лагранжам, і з’яўляюцца аднымі з самых распаўсюджаных сучасных абазначэнняў дыферэнцавання. У гэтых абазначэннях вытворную функцыі f(x) запісваюць як f′(x) ці проста f′, выкарыстоўваючы сімвал штрыха. Таму такія абазначэнні часам называюць штрыхавымі[2]. Гэткім жа чынам пазначаюць другую і трэцюю вытворныя, а менавіта:
і
Ужо для чацвёртай вытворнай ставіць штрыхі становіцца нязручным, і ўзнікае патрэба ўдасканалення гэтых абазначэнняў. Некаторыя аўтары запісваюць парадак вытворнай рымскімі лічбамі ў верхнім індэксе, іншыя ж запісваюць парадак арабскімі лічбамі ў дужках:
або
Апошняе абазначэнне лёгка абагульняецца на адвольны парадак вытворнай: запіс f (n) для n-ай вытворнай функцыі f найбольш ужываны, калі разглядаюць саму вытворную як функцыю (пакідаюча па-за ўвагай «імя» зменнай), тады як Лейбніцавы абазначэнні вельмі грувасткія для гэтых мэт.
Ньютанавы абазначэнні
Ньютанавы абазначэнні для дыферэнцавання, таксама называныя кропкавымі абазначэннямі, выкарыстоўваюць кропкі, якія размяшчаюцца над іменем функцыі і сваёю колькасцю пазначаюць парадак вытворнай. Такім чынам, калі y = f(t), тады запісы
і
абазначаюць адпаведна першую і другую вытворныя y па зменнай t. Гэтыя абазначэнні выкарыстоўваюцца амаль выключна для пазначэння вытворных па часе, маючы на ўвазе, што незалежная зменная функцыі — гэта час (г.зн. адлюстроўвае ход часу). Такія абазначэнні шырока распаўсюджаныя ў фізіцы (асабліва ў механіцы) і галінах матэматыкі, звязаных з фізікаю, такіх як дыферэнцыяльныя ўраўненні. І хоць гэтыя абазначэнні непрыдатныя для запісу вытворных высокіх парадкаў, на практыцы ўжываюцца толькі вытворныя малых парадкаў.
Ойлеравы абазначэнні
Ойлеравы абазначэнні выкарыстоўваюць дыферэнцыяльны аператарD, прымяненне якога да функцыі f дае першую вытворную Df. Другая вытворная абазначаецца як D2f, а n-ая вытворная абазачаецца як Dnf.
Няхай y = f(x) — функцыя. Каб падкрэсліць зменную, па якой адбываецца дыферэнцаванне, да сімвала D далучаюць ніжні індэкс x. Тады Ойлеравы абазначэнні запісваюцца як
або .
Аднак звычайна, калі і так зразумела, якую зменную маюць на ўвазе, ніжні індэкс апускаюць, так, напрыклад, робяць, калі x адзіная зменная ў выразе.
Часцей за ўсё, вытворную знаходзяць не па азначэнні (г.зн. не як ліміт дзелі прыростаў), а з дапамогай правіл дыферэнцавання і табліцы вытворных найпрасцейшых элементарных функцый. Некалькі такіх правіл прыведзена ніжэй.
Калі функцыя f — адваротная да g (гэта значыць g(f(x)) = x і f(g(y)) = y), то
Уласцівасці вытворнай
Калі функцыя дасягае ў пункце свайго найбольшага (або найменшага) значэння і дыферэнцавальная ў гэтым пункце, то (гэта сцвярджэнне яшчэ называюць лемай Ферма).
Дыферэнцавальнасць і непарыўнасць
Функцыя, дыферэнцавальная ў пункце, непарыўная ў ім. Аднак з непарыўнасці дыферэнцавальнасць не вынікае.
Калі функцыя дыферэнцавальная на прамежку , то яна і непарыўная на гэтым прамежку.
↑
Пры пабудове матэматычнага аналізу на аснове паняцця ліміту, сімвал du розныя аўтары разглядаюць па-рознаму. Некаторыя аўтары не надзяляюць ніякім сэнсам сімвал du сам па сабе, і разглядаюць яго толькі як частку складанага сімвала du/dx. Іншыя ж вызначаюць dx як незалежную зменную, а сімвал du — як du = f′(x)·dx. У нестандартным аналізеdu вызначаецца як бесканечна малая велічыня. Яе таксама вытлумачваюць як вонкавую вытворную функцыі u. Падрабязней гл. дыферэнцыял (бесканечна малая).
Анлайн калькулятар вытворныхАрхівавана 4 сакавіка 2016. — вылічэнне вытворных любой складанасці, у т. л. трыганаметрычных, гіпербалічных, лагарыфмічных і інш.