Абу-Бекір Юх’янавіч Шабановіч
Абу-Бекір Юх’янавіч Шабановіч (нар. 22 лістапада 1939, недалёка ад Іўя, цяпер Беларусь) — мусульманскі рэлігійны і татарскі культурны дзеяч Рэспублікі Беларусь, выкладчык. БіяграфіяУ дзяцінстве 4 гады вывучаў іслам у Іўеўскай мячэці. Пасля сканчэння ВНУ працаваў настаўнікам гісторыі і фізкультуры. Быў пераведзены на працу ў ідэалагічны аддзел Мінскага абкама КПБ. Пасля працаваў дырэктарам СШ № 65 імя Героя Савецкага Саюза Б. Акрэсціна г. Мінска. Браў актыўны ўдзел у ісламскім рэлігійным і татарскім культурным руху, узначальваў «Беларускае грамадскае аб’яднанне татараў „Зікр уль-Кітаб“». У 2005 годзе на 6-м пазачарговым з’ездзе Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Беларусі быў абраны яго старшынёй (муфтыем). У 2006 годзе абвінаваціў газету «Згода», якая перадрукавала карыкатуры на прарока Мухамеда, у знявазе пачуццяў вернікаў і палітычнай правакацыі, аднак выступіў супраць зняволення рэдактара газеты Аляксандра Здвіжкова. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia