Ісмаіл Мустафавіч Александровіч
Ісмаіл Мустафавіч Александровіч (18 ліпеня 1929[1], Клецк, Навагрудскае ваяводства[1] — 25 верасня 2024[2], Мінск[2]) — беларускі інжынер-будаўнік і мусульманскі дзеяч татарскай нацыянальнасці; старшыня праўлення Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь , з 1994 па 2005 муфтый . БіяграфіяНарадзіўся 18 ліпеня 1929 года ў Клецку Нясвіжскага павету Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі[5]. Паходзіў з татарскай мусульманскай сям’і. У сям’і атрымаў ісламскую адукацыю[6]. Бацька, Мустафа Юсуфавіч Александровіч, у 1939 годзе быў абраны імамам джамаата горада Клецка. Гэтую пасаду ён займаў да 1953 года, калі пад ціскам абставін быў вымушаны афіцыйна адмовіцца ад выканання абавязкаў імама[6]. Ісмаіл Александровіч скончыў тры класы польскай школы, потым вучыўся ў рускай гімназіі. У 1953 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут[5]. У 1954—1956 гадах працаваў майстрам будоўлі ў Магнітагорску, старшым начальнікам работ і галоўным інжынерам Упраўлення будаўніцтва Чалябінскай вобласці РСФСР. У 1957—1961 гадах скончыў аспірантуру ў Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1961—1986 гадах працаваў інжынерам, старшым інжынерам аб’яднання «Аргтэхбуд » у Мінску. У 1989 годзе выйшаў на пенсію[5] . З 1990 года прымаў актыўны ўдзел у рабоце таварыства «Аль-Кітаб», падтрымліваў сувязі з татарамі, якія нарадзіліся на беларускіх землях і пражывалі ў Літве, Польшчы, ЗША і іншых краінах. У 1994 годзе на Першым з’ездзе мусульман Беларусі абраны муфтыем . Пераабіраўся на гэтую пасаду ў 1996 і 1998 гадах. Быў старшынёй праўлення Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь . На момант выбараў першага муфтыя ў Беларусі дзейнічала 11 мусульманскіх суполак і адна мячэць. Перад трэцім з’ездам у выніку яго дзеянняў і ініцыятыў колькасць абшчын павялічылася да 24, а мячэцяў — да 4[6]. УзнагародыУзнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1969, 1974, 1978), медалямі «За доблесную працу» (1970), «За працоўную доблесць» (1974), «Ветэран працы» (1986) і інш. Сям’яБыў жанаты, меў дзвюх дачок і трох унукаў. Яго старэйшы брат, Адам Александровіч, быў імамам суполкі беларускіх, літоўскіх і польскіх татараў у Нью-Ёрку[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia