Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы
Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы[4] (араб. أبو الحسن الهاشمي القرشي) — трэці халіф «Ісламскай дзяржавы». Узначаліў групоўку 10 сакавіка 2022 года. Аб яго абранні абвясціў спікер ІД Абу Амар аль-Мухаджыр у сваім аўдыёзвароце. Прызначэння новага кіраўніка арганізацыі адбылося ў сувязі з гібеллю папярэдняга халіфа Абу Ібрагіма аль-Хашымі аль-Курашы[5]. Паводле непацверджанай інфармацыі, сапраўднае імя аль-Курашы — Джума Авад аль-Бадры. Ён з’яўляецца старэйшым братам першага лідара ІД Абу Бакра аль-Багдадзі. Да свайго абрання кіраўніком групоўкі Курашы быў старшынёй Савета шуры[6]. 26 мая 2022 года інфармаваныя крыніцы паведамілі Sky News Arabia, што Абу аль-Хасан быў арыштаваны ў Стамбуле[7][8]. 30 лістапада 2022 года Ісламская дзяржава абвясціла, што Абу аль-Хасан быў забіты падчас бою[9] з рэшткамі ССА[10]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia