15 кастрычніка — дзвесце восемдзесят восьмы (дзвесце восемдзесят дзявяты ў высакосны год ) дзень года па Грыгарыянскім календары .
Падзеі
Кёльнскі сабор .
533 : Візантыйскі палкаводзец Велізарый ўступае ў Карфаген , які ён адбіў у вандалаў .
1432 : Падпісана Гарадзенская унія , палітычны акт дзяржаўнага саюза Польшчы і ВКЛ .
1552 : Войскі Івана Грознага заваявалі Казанскае ханства .
1570 : Заснаваны горад Пхеньян .
1581 : У Парыжы каралева-маці Францыі Кацярына Медычы прадставіла сваім гасцям першы ў гісторыі публічны балет — «Камічны балет каралевы».
1582 : Папа Рымскі Рыгор XIII ўводзіць грыгарыянскі каляндар .
1806 : У склад Расійскай імперыі ўключана Бакінскае ханства .
1815 : Пачынаецца ссылка Напалеона Банапарта на востраў Святой Алены .
1863 : Пад час выпрабаванняў, у час Грамадзянскай вайны ў ЗША патанула першая падводная лодка Hunley , пры гэтым загінуў яё стваральнік Гарацый Лаўсан Ханлі і яшчэ сем чалавек.
1880 : Праз 632 гады скончана будаўніцтва Кёльнскага сабора .
1889 : Адкрыўся Цэнтральны вакзал Амстэрдама .
1914 : Прэзідэнтам ЗША В. Вільсанам падпісаны Закон Клейтана , які ўрэгуляваў дзейнасць трэстаў.
1928 : Нямецкі дырыжабль «Граф Цэпелін» здзейсніў першы камерцыйны рэйс праз Атлантычны акіян .
1925 : Пушчаны Віцебскі аўтобус .
1940 : На экраны кінатэатраў выйшаў фільм Чарлі Чапліна «Вялікі дыктатар».
1945 : Падчас Другой сусветнай вайны расстраляны былы прам’ер-міністр вішыцкага ўрада Францыі П'ер Лаваль , якога абвінавачвалі ў дзяржаўнай здрадзе.
1945 : Пачала першы год працы Беларуская гімназія ў ДП-лагеры ў Ватэнштаце (Германія). Дырэктарам школы быў Вацлаў Пануцэвіч .
1946 : Герман Герынг , адзін з кіраўнікоў нацысцкай Германіі, выпівае атруту за некалькі гадзін да пакарання смерцю.
1950 : У Саўт-Рыверы (ЗША) Мікалаем Лапіцкім і Святаславам Коўшам было заснавана Аб’яднанне Праваслаўных Беларусаў.
1961 : У Лондане заснавана праваабарончая арганізацыя «Міжнародная Амністыя ».
1962 : Пачынаецца кубінскі ракетны крызіс .
1964 : Уведзены ў дзеянне нафтаправод «Дружба» .
1968 : Адбыўся першы выступ «Led Zeppelin ».
1985 : На пленуме ЦК КПСС М. С. Гарбачоў аб’явіў аб планах эканамічнай перабудовы.
1990 : Савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў узнагароджаны нобелеўскай прэміяй за ўклад у змяншэнне міжнароднай напружанасці і ажыццяўленне палітыкі галоснасці.
1991 : Абвешчаны суверэнітэт Босніі і Герцагавіны .
1995 : Садам Хусейн атрымлівае 99,96 % галасоў на прэзідэнцкіх выбарах у Іраку .
1997 : Пачаўся праект даследаванняў Сатурна і Тытана — Касіні-Гюйгенс .
2000 : У Парыжы на Манмартры адкрылі «Сцяну Кахання», на якой на 311 мовах напісана «Я цябе кахаю».
2003 : У КНР запушчаны першы касмічны карабель з касманаўтам (тайканаўтам) на борце — «Шэньчжоў-5 ».
2003: Ільхам Аліеў стаў прэзідэнтам Азербайджана пасля смерці свайго бацькі Гейдара Аліева .
Нарадзіліся
Фрыдрых Ніцшэ .
70 да н.э. : Публій Вергілій , старажытнарымскі паэт
1608 : Эванджэліста Тарычэлі , італьянскі матэматык і фізік
1795 : Фрыдрых Вільгельм IV , прускі кароль (пам. 1861)
1814 : Міхаіл Лермантаў , рускі паэт (пам. 1841)
1832 : Фрыдрых Тыцьен , нямецкі астраном
1844 : Фрыдрых Ніцшэ , нямецкі філосаф (пам. 1900)
1847 : Ральф Альберт Блейклак , мастак
1885 : Ёганес Свейнсан К'ярваль , ісландскі мастак (пам. 13.4.1972)
1909 : Сяргей Ракіта , беларускі паэт
1914 : Лявон Случанін , беларускі паэт
1921 : Сеймур Бензер , амерыканскі фізік, малекулярны біёлаг
1926 : Мішэль Фуко , французскі філосаф, тэарэтык культуры і гісторык (пам. 25.6.1984)
1932 : Яан Раэтс , эстонскі кампазітар
1936 : Мішэль Амон , французскі акцёр тэатра і кіно
1944 : Таісія Доўнар , беларускі юрыст
1949 : Аляксей Якімовіч , беларускі пісьменнік
1978 : Вольга Фадзеева , беларуская і расійская актрыса
Памерлі
Тадэвуш Касцюшка на паштовай марцы
1389 : Урбан VI, Папа Рымскі
1648 : Сімонэ Кантарыні , італьянскі мастак
1817 : Тадэвуш Касцюшка , герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША (нар. 4.2.1746?)
1817: Іаган Людвіг Буркхарт , швейцарскі ўсходазнавец
1833 : Міхал Клеафас Агінскі , кампазітар, дыпламат, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 25.9.1765)
1875 : Тэадор Хоземан , нямецкі мастак
1934 : Раймон Пуанкарэ , французскі дзяржаўны дзеяч
1959 : Сцяпан Бандэра , украінскі палітычны дзеяч (нар. 1.1.1909)
1989 : Вера Пола , беларуская актрыса (нар. 7.2.1901)
2014 : Мары Дзюбуа , французская актрыса
2022 : Алесь Жук , беларускі пісьменнік і перакладчык
Святкуюць