Агара (фільм)
«Агара́» (ісп.: Ágora) — гістарычны фільм рэжысёра Алехандра Аменабара 2009 года. Гэта пятая кінакарціна рэжысёра і ўжо другі яго фільм, зняты цалкам на англійскай. СюжэтДзеянне фільма разгортваецца ў горадзе Александрыя Егіпецкая напачатку V стагоддзя нашай эры. Фільм распавядае пра Гіпацію Александрыйскую — першую ў гісторыі жанчыну-вучонага, якая была філосафам, матэматыкам і астраномам. Яна была вельмі разумная і вядомая, да яе слоў прыслухоўваліся кіраўнікі. Яе вучнямі былі шматлікія бачныя дзеячы, у прыватнасці прэфект горада Арэст. У той час у горадзе пачаліся рэлігійныя сутыкненні, у выніку якіх хрысціянамі была разрабавана і знішчана адна з найбагацейшых бібліятэк свету. Былы раб Гіпаціі Давус, таемна закаханы ў яе, таксама стаў хрысціянінам і далучыўся да пагромшчыкаў. З часам царква набывала ўсё большую ўладу, і неўзабаве біскуп Кірыл Александрыйскі запатрабаваў, каб Арэст і іншыя адракліся ад Гіпаціі, а ёй самой забаранілі выкладаць і займацца навукамі. Яна не магла змірыцца з гэтым і прыняць хрысціянства, таму была абвешчана ведзьмай, прастытуткай. Зневажальнаму забойству ворагамі Гіпація аддала перавагу быць задушанай Давусам. У ролях
Узнагароды
Дадатковыя факты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia