Гіпація Александрыйская
Гіпація Александрыйская, таксама Іпація Александрыйская (стар.-грэч.: Ὑπᾰτία ἡ Ἀλεξάνδρεῖα; 370(?) — 415) — жанчына-вучоны грэчаскага паходжання, філосаф, матэматык, астраном, астролаг. Выкладала ў Александрыі; схаларх Александрыйскай школы неаплатанізму. БіяграфіяАдукацыю Гіпація атрымала пад кіраўніцтвам свайго бацькі, Тэона Александрыйскага, які належаў да ліку вучоных Александрыйскай школы. Каля 400 года Гіпація была запрошаная чытаць лекцыі ў Александрыйскай школе, дзе заняла адну з вядучых кафедраў — кафедру філасофіі. Выкладала філасофію Платона і Арыстоцеля; таксама выкладала матэматыку, займалася вылічэннем астранамічных табліц. Напісала каментары да сачыненняў Апалонія Пергскага і Дыяфанта Александрыйскага, якія да нас не дайшлі. СмерцьГіпація прымала ўдзел у Александрыйскай гарадской палітыцы, маючы ўплыў на кіраўніка горада, прэфекта Орэста. Гэта акалічнасць выклікала пастаянныя спрэчкі з біскупам Кірылам (пасля кананізаваным), таму хрысціянская абшчына лічыла Гіпацію адной з арганізатараў смуты. У 415 годзе група егіпецкіх хрысціян, прыхільнікаў епіскапа Кірылы, напала на Гіпацію і забіла яе. Хрысціянскі гісторык Сакрат Схаластык віну ў смерці Гіпаціі ўскладае на «нейкага Пятра»: Навуковы ўкладГіпація, як лічыцца, вынайшла або ўдасканаліла некаторыя навуковыя прылады: дыстылятар (прыбор для атрымання дыстыляванай вады), арэометра (прыбор для вымярэння шчыльнасці вадкасці), астралябію (інструмент для астранамічных вымярэнняў, удасканаліўшы астралабон Клаўдзія Пталамея) і планісферу (плоскую рухомую карту неба). Многія работы, якія прыпісваюцца Гіпаціі, як лічыцца, напісаныя ў супрацоўніцтве з яе бацькам Тэонам. Найбольш вядомыя працы:
|
Portal di Ensiklopedia Dunia