Агароднікі (археалагічны помнік)

Агароднікі — археалагічны помнік: селішча на паўднёвай ускраіне в. Агароднікі (Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць), ва ўрочышчы Наданне, на левым беразе р. Пульва (прыток р. Заходні Буг).

У 1963 г. В. Б. Нікіціна-Караткевіч даследавала 50 м². Культурны пласт 0,4 м. Выяўлены рэшткі жытла ў форме няправільнага прамавугольніка памерам 4,5х4 м, арыентаванага з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Па перыметры сцен захаваліся камяні-валуны на адлегласці 0,3—1,25 м адзін ад другога — рэшткі падмурка альбо абкладкі сцен звонку. Падлога пабудовы земляная, каля паўднёва-заходняй сценкі і ў паўднёвым куце размяшчаліся 2 ачагі ў акруглых ямах дыяметрам каля 0,5 м, глыбінёй 0,35 і 0,15 м, змесціва складалася з перапаленых камянёў і попелу. Побач з жытлом — яма з попелам. У жытле і ніжнім слоі культурнага пласта сабрана больш за 100 фрагментаў ляпных таўстасценных гаршкоў з храпавой паверхняй і прамымі шыйкамі, упрыгожаных па вянцах пальцавымі ўцісканнямі, а таксама фрагменты глянцаванага посуду паморскай культуры IVIII ст. да н.э. У верхнім ворным слоі знойдзена невялікая колькасць кругавога посуду XIXII стст.

Літаратура

  • Вяргей, В. С. Агароднікі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — С. 18. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Вяргей, В. С., Караткевіч, В. Б. Агароднікі // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; [Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 25. — 702 с.: іл., каляр. іл. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Никитина, В. Б. Вновь открытые памятники поморской культуры // Краткие сообщения о докладах и полевых исследованиях Института археологии АН СССР. — 1964. — Вып. 102: Племена лесной и лесостепной полосы Евразии в I тыс. до н.э. — I тыс. н.э. — С. 43—47.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya