Адальфіна Фегерстэт
Марыя Хелена Адальфіна Фегерстэт (шведск.: Maria Helena Adolfina Fägerstedt, 31 жніўня 1811 — 7 студзеня 1902[1]) — шведская балерына. Адна з вядучых балерын Шведскага каралеўскага балета ў 1830-1840-я гг. БіяграфіяУ 1821 годзе Адальфіна паступіла ў Шведскі каралеўскі балет, у 1827 годзе стала фігуранткай . З 1831 па 1844 год была вядучай танцоўшчыцай (балерынай) шведскага балета. У 1830-х гадах Адальфіну называлі адной з самых вядомых танцоўшчыц Шведскага каралеўскага балета нараўне з Сафі Дагін, Каралінай Гранберг і Шарлотай Альм.[2] ТворчасцьСярод яе роляў — любімая султанша ў балеце-пантаміме «Paschan och slafvinnan» Андэрса Селіндэра з Петэрам Хокансанам , сястра ў «Hemkomsten» Аўгуста Бурнанвіля з Хрысціянам Іагансонам і Сафі Дагін, адна з трох грацый з Каралінай Гранберг і Шарлотай Эк у дывертысменце «Ett mythologiskt» Селіндэра, і Pas de cinq з Сафі Дагін, Шарлотай Норберг, Каралінай Фрыбель і запрошаным французскім танцоўшчыкам Франсуа Лефеўрам. Крыніцы
Літаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia