Караліна Гранберг
Караліна Дэзідэрыя Гранберг (шведск.: Carolina Desideria Granberg, 31 сакавіка 1818 — 2 кастрычніка 1884) — шведская балерына. Адна з вядучых балерын Каралеўскага балета Швецыі. БіяграфіяКараліна Гранберг нарадзілася ў Стакгольме ў 1818 годзе. У 1834 годзе Караліна стала вучаніцай Сафі Дагін. З 1838 да 1855 Караліна была прыма-балерынай Каралеўскага балета Швецыі. Разам з Сафі Дагін, Адальфінай Фегерстэт і Шарлотай Альм лічылася адной з вядучых танцорак шведскага балета сярэдзіны XIX стагоддзя.[1] Пасля шлюбу з Фрыдрыхам Морыцам Фрыбелем , музыкам Каралеўскага прыдворнага аркестра , у 1840 годзе стала Каралінай Фрыбель. Вядома, што падчас гастрольнага выступу Марыі Тальёні ў Стакгольме ў 1841 годзе Караліна брала ў яе ўрокі. У 1855 годзе Караліна Фрыбель пакінула балетную сцэну з поўнай каралеўскай пенсіяй — прывілеем, якога раней яшчэ не было. ТворчасцьСярод яе партый — партыя адной з трох грацый з Адальфінай Фегерстэт і Шарлотай Эк у дывертысменце «Ett mythologiskt divertissement» Андэрса Селіндэра , у якім Селіндэр быў Апалонам, Сафі Дагін Венерай і Шарлота Норберг Каханнем; партыя ў балеце «Robert» з Дагін і Хрысціянам Іагансонам ; Pas de cinq з Сафі Даген, Шарлотай Норберг, Адальфінай Фегерстэт і французскім запрошаным артыстам Франсуа Лефеўрам. Караліну апісваюць як «сільфічную місіс Фрыбель», і кажуць, што яна была «адной з самых цудоўных танцоўшчыц, а таксама паспяхова выконвала качучу».[2] Крыніцы
Літаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia