Адаменка (археалагічныя помнікі)Адаменка — археалагічныя помнікі: 3 селішчы, бескурганны і курганны могільнікі каля пас. Адаменка (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць). ![]() Селішча—1Знаходзіцца за 0,5 км на усход ад вёскі, на левым беразе р. Адаменка, ва ўрочышчы Абідня. У навуковай літаратуры вядома як селішча Абідня. Размешчана на заходніх пясчаных узгорках вышынёй 2—4 м. Памеры 270—330х550—580 м. Л. Д. Побаль у 1960, 1962, 1964—1967 гг. даследаваў 16.404 м2. Культурны пласт 0,15—0,35 м (у ямах да 1,1 м). Выяўлены 29 паўзямлянак і рэшткі наземных слупавых пабудоў рознага прызначэння. Паўзямлянкі квадратнай ці прамавугольнай формы, плошчай 6—16 м2, заглыблены ў мацярык на 0,2—0,9 м. Агнішчы знаходзіліся ўнутры жытлаў або за іх межамі, часткова ў ямах глыбінёй 0,2 м, дыяметрам 0,75 м. У паўзямлянцы № 29 знойдзены рэшткі глінабітнай печы падковападобнай формы. Частка пабудоў мела зрубную канструкцыю сцен, некаторыя былі з каркасна-плятнёвымі сценамі, уздоўж якіх зафіксаваны ямкі дыяметрам 0,2—0,3 м, глыбінёй да 0,7 м і гліняная абмазка з адбіткамі прутоў. Паўзямлянка № 27 плошчай 3,36 м2 без ачага аднесена да гаспадарчых пабудоў. Кераміка грубаляпная гладкасценная (80,8%), з расчосамі (11,5%), штрыхаваная (5%) і глянцаваная (2,7%). Прадстаўлена карчагамі, гаршкамі, міскамі, мініяцюрнай пасудзінай, стопкамі і дыскамі. Знойдзены гліняныя прасліцы, грузікі, пацеркі, формы для адліўкі бронзавых упрыгажэнняў, тыглі і льячкі. Шмат вырабаў з жалеза: прылады працы (нажы, сярпы, іголкі, шылы, крэсівы, нажніцы, вастрыі, фрагменты ляза сякер і інш.), зброя (наканечнікі стрэл, утулка кап'я), упрыгажэнні і дэталі адзення (посахападобныя шпількі, падвязныя арбалетападобныя фібулы, паясныя спражкі, розныя кольцы). Бронзавыя рэчы: 4 лунніцы і круглая фібула-брошка з чырвонай эмаллю, 1 фрагмент лунніцы без эмалі, трапеца- і вочкападобныя падвескі, посахападобныя шпількі, бранзалет, скроневыя кольцы, гузікі, пранізкі, пласцінкі, ланцужкі. Знойдзены пацеркі з аднакаляровага шкла (чырвоныя з глухога шкла, золаташкляныя, жоўтыя, зялёныя, сінія, блакітныя, чорныя, белыя), паліхромныя з перыстым і разеткавым арнаментам і бурштынавыя. Цікавыя знаходкі антычнага рымскага імпарту: манета Геты, выбітая ў 209—212 у г. Аўгуста-Траяна (цяпер балгарскі г. Філінопаль), чырваналакавая кераміка, бронзавая ручка ад куфра. Датуецца канцом II — пачаткам IV стст. Л. Д. Побаль адносіў помнік да позняга этапу зарубінецкай культуры. Большасць даследчыкаў звязваюць гэтыя старажытнасці з верхнедняпроўскім варыянтам кіеўскай культуры Беларусі, за якім замацавалася назва — помнікі тыпу Абідня. Селішча — 2Знаходзіцца на правым беразе р. Дняпро, паміж урочышчамі Абідня і Радышава гара, за 0,5—0,8 км на поўдзень ад селішча — 1. Даўжыня каля 0,5 км. Абследаваў у 1965 г. Л. Д. Побаль. На селішчы знойдзены ляпрная кераміка I-га тыс. і кальцыніраваныя косці. Селішча — 3Знаходзіцца за 0,5—0,7 км на поўдзень ад селішча—2. Памеры 200х300х50 м. Абследаваў у 1965 г. Л. Д. Побаль. На селішчы знойдзены ляпрная кераміка I-га тыс. і кальцыніраваныя косці. Бескурганны могільнікЗнаходзіцца на тэрыторыі селішча—1. 11 пахаванняў з трупаспаленнем даследаваў у 1960, 1962 Л. Д. Побаль. Круглыя ямы дыяметрам 0,45—1,05 м, авальныя памерамі 1—1,4х0,7—0,8 м. Глыбіня пахаванняў 0,17—0,3 м. 8 пахаванняў мелі розную колькасць фрагментаў керамікі. У адным знойдзена некалькі фрагментаў посуду, прасліца, бронзавая трапецападобная падвеска, жалезная посахападобная шпілька і золаташкляная пацерка, у трох — косткі жывёл. 3 пахаванні — безынвентарныя. Могільнік датуецца III ст., магчыма, ахоплівае канец II і пачатак IV ст. Курганны могільнікЗнаходзіцца на правым беразе р. Адаменка, у лесе. 10 насыпаў. У 1964 г. Л. Д. Побаль даследаваў 1 курган дыяметрам 5 і вышынёй да 0,6 м. Сярод знаходак: рэшткі ляпных пасудзін, абпаленай гліны, камяні, попел. За 20—30 м ад кургана знойдзены спаленыя косці чалавека. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia