Кіеўская культура
Кіеўская культура — археалагічная культура плямён, якія ў II—III — сярэдзіне V стст. н.э. жылі на сучаснай тэрыторыі поўначы Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей Украіны, на ўсходзе Гомельскай і поўдні Магілёўскай абласцей Беларусі, поўдні Бранскай і захадзе Курскай абласцей Расіі. ДаследаваннеВылучыў у 1953 г. украінскі археолаг В. М. Даніленка. Назва ад помнікаў, выяўленых у Кіеве і яго наваколлі. ПаходжаннеБольшасць даследчыкаў лічыць, што Кіеўская культура сфарміравалася на аснове позніх зарубінецкіх старажытнасцей з уключэннем некаторых традыцый, запазычаных у плямён пшэворскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Існуе меркаванне, што насельніцтва Кіеўскай культуры — продкі славян, але некаторыя лічаць іх усходнімі балтамі. Найбольш вядомыя помнікі кіеўскай культуры на Беларусі — Тайманава, Новы Быхаў. Матэрыяльная культураНасельніцтва жыло на селішчах плошчай 0,5 — 2 га (зрэдку да 6-8 га), займалася пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй. Іх жыллё было 2 тыпаў: прамавугольныя ў плане паўзямлянкі, паглыбленыя ў зямлю на 0,4 — 1,2 м, плошча 8 — 24 м², і наземныя слупавой канструкцыі з адкрытымі агнішчамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне; перапаленыя косці змяшчаліся ў круглыя ці авальныя ямкі глыбінёй 0,2 — 0,6 м; вядомы і урнавыя пахаванні. Пахавальны інвентар: побытавыя рэчы, прадметы ўпрыгожання, рэшткі трызны. Кераміка (гаршкі, міскі, пасудзінкі малых памераў, дыскі-накрыўкі і іншае) ляпная, зрэдку арнаментаваная насечкамі і пальцавымі ўцісканнямі па краях ці расчосамі грэбеня па тулаве; сустракаецца глянцаваныпосуд. З жалеза і сталі выраблялі нажы, свердлы, нажніцы, сярпы, зброю і іншае; з косці — іголкі, спіцы, шылы; з гліны — тыглі, каўшы для апрацоўкі металаў, грузілы, прасліцы; з каменю — тачыльныя брускі, зерняцёркі, жорны. Тыповыя для плямён Верхняга Падняпроўя — вырабы з выемчатай эмаллю (бронзавыя падвескі, фібулы і іншае). З рымскіх правінцый на тэрыторыю плямён Кіеўскай культуры траплялі чырваналакавая кераміка, бронзавыя пасудзіны, пінцэты, шкляныя пацеркі, манеты. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia