Адам Антонавіч Сакольчык
Адам Антонавіч Сакольчык (1 мая 1896, Вуглы Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні — 8 студзеня 1983, Мінск) — беларускі бібліёграф. БіяграфіяНарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і. Скончыў Самахвалавіцкае двухкласнае вучылішча, Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1915), 2-ю Маскоўскую пяхотную школу прапаршчыкаў (1916). Удзельнічаў у Першай сусветнай і грамадзянскай войнах на тэрыторыі Украіны і Беларусі, у савецка-польскай вайне. У 1925 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «настаўнік геаграфіі і гісторыі сярэдняй школы». Працаваў настаўнікам матэматыкі, гісторыі, геаграфіі, фізічнай культуры, дырэктарам шэрагу школ Мінска. Выкладаў геаграфію на рабфаку БДУ, у Мінскім медыцынскім інстытуце (1930—1933), Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе Беларусі (1933—1941). Па сумяшчальніцтве працаваў бібліёграфам у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945), старшы лейтэнант адміністрацыйнай службы. Ваяваў на Калінінскім, 2-м Украінскім франтах. Прымаў удзел у вызваленні Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі. У 1946—1948 гадах быў загадчыкам Кніжнай палаты БССР пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна, пазней загадваў кабінетам і аддзелам беларускай літаратуры і бібліяграфіі (1948—1961), быў галоўным бібліёграфам аддзела (1961—1964). Прымаў актыўны ўдзел у пасляваенным станаўленні бібліятэкі, развіцці бібліяграфіі Беларусі, грамадскім жыцці калектыву. У 1965 годзе выйшаў на пенсію. З 53 гадоў працы, 18 гадоў працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна. На працы і дома размаўляў па-беларуску. Памёр 8 студзеня 1983 года, пахаваны на могілках пасёлка Самахвалавічы. ДзейнасцьСуаўтар двух падручнікаў па фізічнай геаграфіі, аўтар пяці прац, суаўтар дзвюх прац па ўніверсальнай і галіновай рэтраспектыўнай бібліяграфіі Беларусі. Тры з шасці сваіх бібліяграфічных прац падрыхтаваў да выдання ўжо на пенсіі, рэгулярна працаваў над імі ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна. Галоўная праца Адама Сакольчыка — «Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии», першая ўніверсальная бібліяграфія, прысвечаная мінуламу Беларусі. Фундаментальныя бібліяграфічныя працы Сакольчыка не страцілі актуальнасці як навучальныя дапаможнікі ў бібліятэчных спецыялістаў, выкладчыкаў і студэнтаў. Узнагароджаны медалямі, ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР, Міністэрства культуры СССР і дырэкцыі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І. Леніна. Працы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia