Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) — вядучая ВНУ Беларусі ў сферы медыцынскай адукацыі. Галоўным чынам размяшчаецца ў комплексе будынкаў па праспекце Дзяржынскага, 83 (1980, архітэктары Э. Гальдштэйн, Ю. Бічан). ГісторыяЯк самастойная навучальная ўстанова (пад назвай «Беларускі медыцынскі інстытут»), заснаваная ў Мінску ў 1930 на базе вылучанага са складу БДУ медыцынскага факультэта (створаны пры заснаванні ўніверсітэта ў 1921). Падчас Вялікай Айчыннай вайны інстытут часова (у 1943—1944) працаваў у Яраслаўлі, даўшы пачатак Яраслаўскаму медыцынскаму інстытуту. У сакавіку 1947 года рашэннем Савета Міністраў СССР перайменаваны ў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1971 годзе інстытуту быў прысвоены ганаровы ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 2001 годзе інстытут быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. 2020–2021Пад час пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў БДМУ адбыліся хваляванні. 26 кастрычніка на заклік Святланы Ціханоўскай частка студэнтаў далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[1]. 28 кастрычніка 15 студэнтаў (10 з лячэбнага і 2 з педыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны з фармулёўкай «за парушэнне грамадскага парадку»[2]. 21 чэрвеня 2021 года рэктар Сяргей Рубніковіч быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[3]. Паводле рашэння ЕС Рубніковіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[4]. Факультэты![]() У складзе ўніверсітэта ў цяперашні час існуе 9 факультэтаў: Рэктары
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкіЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia