Адам Бычкоўскі
Адам Бычкоўскі (1889, фальварак Талочкі, Саколкаўскі павет, Гродзенская губерня — 18 лістапада 1937) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Стрыечны брат рэдактара газеты «Biełarus» А. Бычкоўскага. БіяграфіяВучыўся ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі (скончыў ў 1911). Будучы гімназістам, усвядоміў і стаў прыхільнікам беларускай нацыянальнай ідэі. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Актыўна ўдзельнічаў у асветніцкай дзейнасці на карысць беларускай справы, якая ладзілася гуртком. Быў рэжысёрам самадзейнайга спектакля па п’есе «Модны шляхцюк» К. Каганца (1910). Выступаў з напісанымі ім рэфератамі аб адраджэнні Беларусі, напрыклад «Адгалосак душы беларускага народу ў яго песнях, казках і легендах». Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1920-х працаваў суддзей у Саколцы, потым меў адвакацкую практыку ў Варшаве (1930-я). Арганізатар «Асветнага таварыства беларусаў» (Варшава, дзейнічала ў 1930-я). Аўтар сцэнічнага абразка «Сваты», які быў пастаўлены шэрагам самадзейных драматычных гурткоў у Заходняй Беларусі. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia