РэфератРэферат (ад лац.: referre «дакладваць, паведамляць»): кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад.[1]. Інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала, без ацэнкі рэферэнтам таго, што выкладаецца. Выкладзеная інфармацыя знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце. Будуецца на аснове ключавых фрагментаў арыгінальнага тэксту. Паводле паўнаты выкладу, адрозніваюцца рэфераты інфарматыўныя, якія перадаюць усе асноўныя палажэнні першакрыніцы, і індыкатыўныя, якія паказваюць толькі на асноўную тэму першакрыніцы. Паводле колькасці рэфераваных першакрыніц, адрозніваюцца манаграфічныя, якія пішуцца на аснове адной працы, і аглядныя, якія пішуцца на аснове некалькіх прац па адной тэме. Паводле чытацкага прызначэння, адрозніваюцца рэфераты агульныя, якія разлічаны на шырокае кола чытачоў, і таму ў іх змест арыгіналу перадаецца ў цэлым, і спецыялізаваныя, у якіх пераказ зместу зарыентаваны на спецыялістаў. Паводле спосабу складання, адрозніваюцца рэфераты, складзеныя аўтарамі, напрыклад, аўтарэферат дысертацыі, і спецыялістамі той галіны навукі, да якой адносіцца рэферат. Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia