Адміністрацыйны падзел Масквы![]() Адміністрацыйныя акругі Масквы: 1. Цэнтральная адміністрацыйная акруга 2. Паўночная адміністрацыйная акруга 3. Паўночна-усходняя адміністрацыйная акруга 4. Усходняя адміністрацыйная акруга 5. Паўднёва-усходняя адміністрацыйная акруга 6. Паўднёвая адміністрацыйная акруга 7. Паўднёва-заходняя адміністрацыйная акруга 8. Заходняя адміністрацыйная акруга 9. Паўночна-заходняя адміністрацыйная акруга 10. Зеленаградская адміністрацыйная акруга Адміністрацыйны падзел Масквы, узаемазлучаная сістэма тэрытарыяльных адзінак, створаная ў межах меж горада. Тэрытарыяльнымі адзінкамі Масквы з'яўляюцца раёны і адміністрацыйныя акругі, якія маюць найменні і межы, замацаваныя прававымі актамі горада Масквы. Раён — тэрытарыяльная адзінка Масквы, якая ўтвараецца з улікам гістарычных, геаграфічных, горадабудаўнічых асаблівасцяў адпаведных тэрыторый, колькасці насельніцтва, сацыяльна-эканамічных характарыстак, размяшчэння транспартных камунікацый, наяўнасці інжынернай інфраструктуры і іншых асаблівасцяў тэрыторыі. Адміністрацыйная акруга — тэрытарыяльная адзінка горада Масквы, якая ўтвараецца для адміністрацыйнага кіравання адпаведнай тэрыторыяй. Адміністрацыйная акруга складаецца з некалькі раёнаў горада Масквы. Межы адміністрацыйнай акругі не могуць перасякаць меж раёнаў. На дадзены момант у Маскве 123 раёна і 10 адміністрацыйных акруг. |
Portal di Ensiklopedia Dunia