Паўднёвая адміністрацыйная акруга
Паўднёвая адміністрацыйная акруга — адна з 12 акруг горада Масквы, якая размешчана на поўдні Масквы і складаецца з 16 раёнаў. Раёны:
АглядПаўднёвая акруга займае плошчу 131,177 км² — 12,2 % тэрыторыі Масквы.[2][3] З поўначы яна абмежавана Ленінскім праспектам, з поўдня — МКАД, з усходу — далінай Масквы-ракі, з захаду — далінай ракі Катлоўкі і масівам Бітцаўскага лесу. У складзе акругі — 16 раёнаў. У акрузе жыве 1709 тыс. чалавек. Пры гэтым буйныя раёны Арэхава-Барысава Паўднёвае, Бірулёва Усходняе, Чартанава Паўднёвае і іншыя, якія традыцыйна лічаць «спальнымі», суседнічаюць з прамысловымі раёнамі.[4][5][6] Прамысловасць на поўдні Масквы з’явілася ў пачатку XVII стагоддзя, а многія прадпрыемствы перасягнулі стогадовую мяжу.[7][8] Станам на 2024 год, у акрузе дзейнічае 186 прадпрыемстваў і арганізацый навукова-прамысловага комплексу, 16,5 тысяч малых і сярэдніх прадпрыемстваў, на якіх працуе агулам каля 293 тысячы чалавек, а таксама 6 116 прадпрыемстваў спажывецкага рынку. У Паўднёвай акрузе размешчаны 105 лячэбна-прафілактычных устаноў. У акрузе размешчаны ўстановы адукацыі і культуры (тэатры, музеі, кінаканцэртныя залы, бібліятэкі, выставачныя залы, палацы і дамы культуры, студыі). Экалагічны стан у акрузе на нізкім узроўні, што абумоўлена буйнымі прамзонамі і інтэнсіўнымі аўтамабільнымі магістралямі.[9] Помнікамі прыроды мясцовага значэння кваліфікуецца даліна ракі Гародні, Аршынаўскі парк, сядзіба Загор’е, Шмялёўскі і Царыцынскі ручаі з далінамі.[10][11] Па тэрыторыі Паўднёвай акругі ідзе пяць ліній метро — Замаскварэцкая, Серпухаўска-Ціміразеўская, Люблінска-Дзмітраўская, Вялікая кальцавая і Бутаўская. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia