Аднакарыстальніцкая гульняАднакарыстальніцкая гульня, адзіночная гульня ці сінглплэер ад англ.: singleplayer — у камп’ютарных гульнях від гульні, у якой бярэ ўдзел адзін чалавек[1]. Звычайна мэты адзіночнай гульні наступныя:
Часта гэтыя мэты камбінуюцца. Супрацьлегласцю аднакарыстальніцкай з’яўляецца шматкарыстальніцкая гульня (мультыплэер ад англ.: multiplayer). У шматлікіх гульнях ёсць выбар паміж аднакарыстальніцкім і шматкарыстальніцкім рэжымамі, у іншых гульнях яны даступныя разам. Часцей за ўсё аднакарыстальніцкімі гульнямі з’яўляюцца квэсты, японскія ролевыя гульні і эканамічныя стратэгіі, некаторыя сімулятары або гульні з максімальна ўзмоцненым сюжэтным складнікам, дзе прысутнасць другога гульца прыводзіць да абсурднасці (напрыклад, прывядзе да дубліравання адзінага персанажа, даступнага да выкарыстання гульцом, з паралельным зацвярджэннем яго ўнікальнасці і т.п.). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia