Адольф Зянюк
Адольф Зянюк (1895, Сухаволя, Сакольскі павет, цяпер у Польшчы — 1938) — беларускі грамадскі дзеяч. Уваходзіў у Гродзенскі гурток беларускай моладзі, з восені 1913 быў старшынёй гуртка. У гуртку ўдзельнічаў у спектаклях, пісаў апавяданні. Скончыўшы гімназію ў Гродне, працягваў навучанне на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Належаў да Пецярбургскага гуртка беларускіх студэнтаў. У 1916 мабілізаваны на фронт. Скончыў у Кіеве ваеннае вучылішча. На пачатку 1920-х вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза, рэдактарам «Студэнцкай думкі». З 1928 прызначаны кіраўніком беларускага аддзелу пры Віленскім радыё, дзе кожны тыдзень чытаў беларускія лекцыі. Працаваў суддзёй на Палессі, у Вільні, дзе і памёр. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia