Адольф Усцінавіч Варановіч
Адольф Усцінавіч Варановіч (15 чэрвеня 1940, в. Мікольцы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 2001, в. Мікольцы, Мядзельскі раён) — беларускі пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся 15 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Мікольцы ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Мядзельскай сярэдняй школы (1957) паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча (скончыў у 1960). Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбіната мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчыкам. З 1989 г. - член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 года[1]. Памёр у 2001 годзе ў Мікольцах. Пахаваны там жа[1]. ТворчасцьПершыя апавяданні апублікаваў у 1970 г. (штотыднёвік «Літаратура і мастацтва»). Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў «Высокі падмурак» (1978), «Агні хат» (1986). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia