Саюз беларускіх пісьменнікаў
Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) (да 1991 г. — Саюз пісьменнікаў БССР, да 1996 г. — «Саюз пісьменнікаў Беларусі») — прафесійная, добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх літаратараў, якая існавала ў 1934—2021 гадах. За савецкім часам была звязана з дзяржаўным апаратам, пазней незалежная арганізацыя. Актыўна ўдзельнічала ў грамадскім і культурным жыцці Беларусі, спрыяла развіццю і прапагандзе беларускай літаратуры і беларускай мовы. Ціск на арганізацыю з боку ўладаў Беларусі распачаўся ў 1997 годзе, калі ў саюза быў адабраны Дом літаратара, у 2005 годзе ўчынена спроба расколу арганізацыі, быў створаны прарэжымны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Ліквідавана ў 2021 годзе ў рамках палітычных рэпрэсій і знішчэння грамадзянскай супольнасці[1] ў Беларусі, распачатах пасля масавых пратэстаў 2020 года. ГісторыяСтвораны паводле пастановы ЦК КП(б)Б ад 27 мая 1932 года «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР». Арганізацыйна аформлены I-м Усебеларускім з’ездам пісьменнікаў (1934) як Саюз пісьменнікаў БССР. Першым старшынёй быў абраны Міхась Клімковіч. У 1997 годзе ў СБП распараджэннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі быў забраны Дом літаратара (уласнасць арганізацыі)[2]. ![]() На люты 2004 налічваў 519 членаў[3]. У канцы 2005 года ад Саюза аддзялілася група, якая стварыла альтэрнатыўны («праўладны») Саюз пісьменнікаў Беларусі. Адной з прычын стварэння СПБ лічыцца спроба разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, які ўладам не атрымалася падпарадкаваць[4]. Па позве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, накіраванай на ліквідацыю аб’яднання вясной 2006 года, быў распачаты працэс у Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь, але Саюз выйграў судовую справу[2][5]. Пасля стварэння праўладнага СПБ, які фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, па сутнасці, быў абвешчаны па-за законам: яго пазбавілі ранейшай фінансавай дзяржпадтрымкі і ў 2006 годзе вымусілі пакінуць Дом літаратара. Саюзу пісьменнікаў Беларусі былі перададзеныя літаратурныя выданні «Полымя», «Нёман», «Маладосць», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў СБП[6], а нелаяльныя рэдактары і супрацоўнікі — звольнены з працы[2]. 30 студзеня 2017 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыняло пастанову № 7 «Аб вызначэнні творчых саюзаў», якая ўступала ў сілу 17 лютага — у спіс творчых саюзаў не ўвайшоў СБП, супроць «праўладнага» Саюза пісьменнікаў Беларусі[7]. Паводле пастановы, члены СБП, якія знаходзіліся на творчай працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік асоб, якія мусілі плаціць «дармаедскі падатак» за 3 дні да моманту, калі трэба было заплаціць. Але пасля шматлікіх заяў і зваротаў Міністэрства культуры РБ 25 сакавіка 2017 года перагледзела спіс, прадугледжаны пастановай № 7, і ўключыла найстарэйшую пісьменніцкую арганізацыю ў лік творчых саюзаў[8]. 17 лістапада 2020 года Саюз беларускіх пісьменнікаў выступіў з адкрытым зваротам пісьменніцкай супольнасці «Хопіць гвалту, прыміце волю народа!», у якім асудзіў гвалтоўныя дзеянні з боку сілавых структур і прадстаўнікоў улады ў дачыненні да грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту супраць гвалту і фальсіфікацыі вынікаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. СБП заклікаў спыніць масавыя рэпрэсіі, здзекі з людзей, якія хочуць пераменаў, а таксама запатрабаваў ад улады прызнаць сваю паразу і прыняць волю народа. Пад адкрытым лістом падпісаліся больш за 200 беларускіх пісьменнікаў[9]. 14 ліпеня 2021 года ў офісе СБП прайшоў ператрус, у выніку якога Следчы камітэт забраў тэхніку і інфармацыйныя носьбіты, офіс быў апячатаны. Пасля вобшуку ў ліпені 2021 года адбылося блакаванне банкаўскага рахунку Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь, а Міністэрства юстыцыі вынесла СБП два папярэджанні. Адно з іх было вынесена ў сувязі з непрадастаўленнем дакументаў, якія засталіся ў апячатаным памяшканні офіса. У жніўні 2021 г. Вярхоўны Суд узбудзіў грамадзянскую справу па ліквідацыі СБП, ініцыяваную Міністэрствам юстыцыі[10]. Рэпрэсіі супраць СБП выклікалі хвалю пратэстаў як у Беларусі, так і за мяжой (напрыклад, адпаведную заяву прыняў Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны)[11]. Тым не менш 1 кастрычніка 2021 года Вярхоўны Суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі СБП[12]. Рашэнне вынес суддзя Вярхоўнага Суда Беларусі Ігар Мільто. Старшыні
Друкаваныя органы
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia