Адраджэнне (Рагачоўскі раён)
Адраджэ́нне[1] (трансліт.: Adradžennie, руск.: Адрадженье) — былая вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Збароўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчалася за 4 км на поўдзень ад в. Ходасавічы Збароўскага сельсавета. ГідраграфіяНедалёка працякае рака Дняпро. ГісторыяНаселены пункт быў вядомы з XVI стагоддзя, у 1930-я гады тут арганізавалі калгас. Вёска на тэрыторыі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Перад вайной у вёсцы пражывала 140 чалавек. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў баях за населены пункт і наваколлі загінулі 69 савецкіх салдат. Гітлераўцы падчас карнай аперацыі 23 верасня 1943 г. загубілі 61 жыхара і спалілі вёску (25 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. У 1970 годзе на магіле ахвяр фашызму ўсталяваны абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». Славутасць
Зноскі
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia