Адуванчык лекавы
![]() Адуванчык лекавы[1], дзьмухавец лекавы[2] (Taraxacum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных (астравых). НазваРодавая назва Taraxácum паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або персідскай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расліны. Відавую назву officinále — лекавы — расліна атрымала ад лац.: officína — майстэрня, аптэка — з-за ўжывання расліны ў якасці лекавага сродку. Народныя назвы: адуванчык лекавы, малачай[3], адуванчык, багатка[4][5], коцікі, папок, дмухавец, дмухель[6][7], дзьмухавец, жоўтая цыкор’я, зубнік, ксёндз, ксяндзоў плеш, папкі[8][9][10], пупок[11]. Батанічнае апісаннеРасліна вышынёй 10—30 см. Корань тоўсты вертыкальны. Лісце стругападобна-перыстае, звужанае ў крылаты чаранок, часта з ружовай сярэдняй жылкаю, у разетцы. Кветкі двухполыя, язычковыя, залаціста-жоўтыя, у кошыках на верхавінках бязлістых, пустых усярэдзіне сцяблоў (стрэлак). Абгортка званочкавая, з некалькіх радкоў лісцікаў. Плод — сямянка з носікам і чубком. Усе часткі расліны з белым млечным сокам. Экалогія![]() На Беларусі расце на лугах, палянах, газонах, уздоўж дарог, цвіце ў маі — жніўні. Значэнне і выкарыстаннеЛекавая (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), кармавая, харчовая расліна (маладое лісце спажываецца на салату), мае ў сабе трытэрпенавыя злучэнні, стэрыны, інулін і інш. 3 лекавымі мэтамі выкарыстоўваюцца карані (збіраюцца восенню і вясной). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia