Канстанцін Аляксандравіч Чалоўскі
Канстанцін Аляксандравіч Чалоўскі (каля 1823, Гладкава, Чавускі павет — 29 сакавіка 1899) — выкладчык Магілёўскай семінарыі і іншых навучальных устаноў Магілёва. Займаўся навуковай працай і зрабіў першае апісанне флоры Магілёўскай губерні. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і святара сяла Гладкава Чавускага павета[3]. У К. Чалоўскага рана з’явілася цікавасць да прыродазнаўчых навук. Ён назіраў за раслінамі з дзяцінства[3]. Паступіў спачатку ў Магілёўскае духоўнае вучылішча, а потом у Магілёўскую духоўную семінарыю, дзе схільнасць да заняткаў батанікай і медыцынай не страціў, а працягнуў увесь вольны час займацца любімай справай. Падчас вучобы склаў калецыю лекавых раслін і аптэчку, якой дазваляў карыстацца іншым. Бацька хацеў адправіць сына ў Медыка-хірургічную акадэмію , але памёр, з-за чаго далейшая адукацыя апошняга не склалася. Нават з аплатай за семінарыю былі цяжкасці з-за недахопу грошай, але К. Чалоўскаму як лепшаму вучню і сіраце даравалі казённае семінарскае ўтрыманне і дазволілі навучанне[3]. У студзені 1842 года К. Чалоўскі прасіў дазволу паступіць у Медыка-хірургічную акадэмію , але кіраўніцтва семінарыі пад пагрозай адмовіць у казённым утрыманні адмовіла. Але паколькі па новай рэформе семінарыям патрэбны былі выкладчыкі сельскай гаспадаркі, выпускніка К. Чалоўскага накіравалі ў Горацкую земляробчую школу, якую той выдатна скончыў і вярнуўся выкладчыкам у Магілёўскую духоўную семінарыю, дзе наступныя трыццаць гадоў выкладаў сельскую гаспадарку і натуральную гісторыю, фізіку, матэматыку, каморніцтва, практычную геаметрыю, лацінскую і нямецкую мову. 10 гадоў быў таксама бібліятэкарам, а 2 гады — членам будаўнічага камітэта па перабудове семінарскіх будынкаў[3]. Адначасова з працай у семінарыі К. Чалоўскі з 1873 года быў выкладчыкам фізікі і натуральных навук у жаночым вучылішчы духоўнага ведамства пры Буйніцкім жаночым манастыры, з 1873 года ж — выкладчыкам фізікі, хіміі, батанікі і фізіялогіі ў жаночай гімназіі; з адкрыццём у Магілёве цэнтральнай фельчарскай школы ў 1874 годзе — выкладчыкам фізікі ў гэтай школе. Акрамя гэтага, больш за 10 гадоў (1862—1873) выкладаў таксацыю, а потым і натуральную гісторыю ў каморніцка-таксатарскіх класах, якія тады існавалі пры мужчынскай гімназіі, і каля 2 гадоў (1878—1879) натуральную гісторыю ў той жа гімназіі[3]. З 1877 года па ўласным прашэнні скончыў працу ў семінарыі, адначасова пачаў скарачаць колькасць сваіх службовых абавязкаў. З 1892 года пакінуў службу ў жаночым вучылішчы, а ў 1895 — і ў фельчарскай школе. Апошні год працы ён ужо не мог падымацца на верхні паверх школы, таму яму адмыслова дазволілі весці заняткі на ніжнім паверсе[3]. К. Чалоўскі быў чалавекам, маральныя і асабістыя якасці якога ацэньваліся высока ўсім грамадствам: ад вучняў і калег да шырокіх колаў жыхароў Магілёва і навукоўцаў з усяго свету. Ледзь не да самых апошніх дзён яго дом быў адкрыты для самых розных гасцей і з’яўляўся месцам, дзе людзі сустракаліся і вялі размовы на розныя тэмы, а сам Чалоўскі быў цэнтрам гэтага кола[3]. Памёр на 77 годзе жыцця 29 сакавіка 1899 года[3]. Смерць К. Чалоўскага і яго пахаванне сталі важнай падзеяй у жыцці горада Магілёва, цела было выстаўлена ў кафедральным саборы, а ўдзел між іншых прынялі настаяцель Брацкага манастыра архімандрыт Афанасій (вучань памерлага) з большасцю гарадскога духавенства і начальнік губерні М. А. Зіноўеў[3]. Пахаваны быў на саборных могілках Магілёва[3]. Навуковая дзейнасцьУвесь вольны час К. Чалоўскі аддаваў батаніцы. Больш за 10 гадоў увесь канікулярны час ён займаўся батанічнымі даследаваннямі, вынікам чаго стала капітальная праца «Флора Магілёўскай і блізкіх да яе губерній»[3]. Акрамя гэтага, склаў шмат батанічных калекцый, высока ацэненых сучаснай яму навуковай супольнасцю[3]. З 1850 года быў карэспандэнтам Імператарскага Вольнага эканамічнага таварыства , а з 1854 года — членам Магілёўскага губернскага статыстычнага камітэта[3]. У 1853—1855 гадах выдадзена першая кніга «Могилевская флора» Р. Пабо і К. Чалоўскага[4]. Прызнанне ў Расійскай імперыі і за мяжойУ 1879 годзе К. Чалоўскі атрымаў афіцыйнае запрашэнне на Санкт-Пецярбургскі VI з’езд прыродазнаўцаў , дзе быў прыняты з пашанай і павагай. К. Чалоўскі вёў жывую перапіску з рознымі навукоўцамі, якія звярталіся да гэтага сціплага працаўніка з просьбамі выслаць ім яго гербарыі, артыкулы, дзяліліся сваімі навуковымі працамі[3]. У 1886 годзе Швейцарскае таварыства батанікаў прапануе К. Чалоўскаму абмен гербарыямі і супрацоўніцтва. У 1892 годзе яго афіцыйна запрашаюць на кангрэс прыродазнаўцаў у Геную, а ў 1897 — такое ж запрашэнне на X з’езд прыродазнаўцаў і ўрачоў у Кіеве[3]. У 1898 годзе французскі навуковец М. Гандажэ прасіў яго аб абмене гербарыямі для сваёй навуковай працы[3]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia