Адэская вуліца (Мінск)

Адэская вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Заводскі
Гістарычны раён Пасёлак Аўтазавода
Працягласць 0,956 км[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Аўтазаводская
на Яндэкс.Картах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адэская вуліца — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар г. Адэса. Забудова складаецца з дамоў, узведзеных у 2010, 2012, 2014—2017 і 2020—2022 гадах на месцы аднапавярховых будынкаў канца 1940-х гг. і некалькіх 1-2-павярховых будынкаў канца 1940-х і 1960-х гг[2].

Цікавыя факты

  • Першапачатковая архітэктура вуліцы прадстаўлена дамамі 2 і 12, пабудаванымі ў 1948-1949 гадах[3].
  • Дом № 14 мае багатую гісторыю. Пабудаваны аднапавярховым ў 1948-1949 гадах. Першапачаткова гэта быў інтэрнат Мінскага аўтамабільнага завода, не раней за 1960-я гады — жылы дом, з 1977 года — ДАІ і інспекцыя па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Заводскага раёна. Праваахоўныя органы пераехалі ў сярэдзіне 1980-х гг. З 1992 года ў будынку размяшчалася малое прадпрыемства «Спецбуд» калектыўнага вытворчага прадпрыемства «Мінскпрамбуд» (з 31.12.1992 г. — даччынае прадпрыемства «Прадпрыемства малога механізавання» КПП «Мінскпрамбуд»). Даччынае прадпрыемства пераехала ў 1996 годзе. У 2001 годзе будынак знесены і пабудаваны корпус МІУ. Пасля ліквідацыі ВНУ у будынку размяшчаюцца офісы[4][5].

Перасячэнні з

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya