Вуліца Карыцкага (Мінск)

Вуліца Карыцкага
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Завадскi
Працягласць 260 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Партызанская

Вуліца Карыцкага — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар Сяргея Дзям’янавіча Карыцкага (1913—1944), камандзіра кавалерыйскага эскадрона, Героя Савецкага Саюза.

Апісанне

Вуліца Карыцкага забудоўвалася ў 1950-я і 1960-я гады. Вуліца злучае вуліцы Пляханава і Жылуновіча.

На скрыжаванні з Пляханава знаходзіцца Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогій камунальнай гаспадаркі, на скрыжаванні з Жылуновіча — кінатэатр «Камсамолец»

Цэнтральная частка вуліцы забудавана двухпавярховымі дамамі, а каля скрыжаванняў — трохпавярховымі.

На доме № 1 у 1985 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Транспарт

Па вуліцы няма руху грамадскага транспарту, але на вуліцы Пляханава ёсць аднайменны прыпынак — Карыцкага, дзе спыняюцца тралейбусы № 35 і № 56.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya