Міжнародны гуманітарны ўніверсітэт

Міжнародны гуманітарны ўніверсітэт
Міжнародний гуманітарний університет
Арыгінальная назва Міжнародний гуманітарний університет
Міжнародная назва International Humanitarian University
Заснаваны 2002
Тып класічны ўніверсітэт
Рэктар Канстанцін Віктаравіч Грамавенка
Прэзідэнт Сяргей Васільевіч Ківалаў
Студэнты 3 500
Аспірантура 60
Юрыдычны адрас вул. Фантанская Дарога 33, г. Адэса, Украіна
Сайт mgu.edu.ua

Міжнародны гуманітарны ўніверсітэтукраінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Агульная характарыстыка

Гэта вышэйшая навучальная ўстанова з калектыўнай формай уласнасці, заснаваная 20 жніўня 2002 года. Першы набор у 2003 годзе склаў усяго 100 абітурыентаў. Зараз на чатырох факультэтах і ў двух інстытутах універсітэта вучыцца больш за 3 520 студэнтаў. Яны засвойваюць праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў па 17 спецыяльнасцях.

Універсітэт мае ўласны навучальны корпус, функцыянуюць культурны цэнтр, кінаклуб. На чарзе будаўніцтва 24-х павярховага інтэрната, канферэнц-залы, спартыўнага цэнтра, студэнцкага кафэ і сучаснага памяшкання бібліятэка.

Ва ўніверсітэце дзейнічаюць аспірантура, дактарантура і спецыялізаваныя вучоныя саветы па абароне дысертацый.

Структура

  • Інстытут права, эканомікі і міжнародных адносін
  • Факультэт лінгвістыкі і перакладу
  • Адэскі медыцынскі інстытут
  • Факультэт мастацтваў і дызайну
  • Каледж

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya