Азараўка (Магілёўскі раён)
Аза́раўка (трансліт.: Azaraŭka, руск.: Азаровка) — былы пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіў у склад Княжыцкага сельсавета. Размешчаны за 21 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Магілёў I. Рэльеф раўнінны, на поўнач мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Булыжыцы і далей па шашы Магілёў—Мінск. ГісторыяЗаснаваны ў пачатку 1920-х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Бракаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці, з 26 чэрвеня 1954 года ў Княжыцкім сельсавеце. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Калініна. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года пасёлак акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса імя Калініна (цэнтр — в. Бракава). У 1998 годзе зліўся з в. Булыжыцы. ПланіроўкаПланіровачна складаўся з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўдні далучалася кароткая просталінейная вуліца. Быў забудаваны двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. НасельніцтваЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia