Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругіБССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бракаўскага сельсавета[1]. У 1998 годзе скасавана вёска Азараўка (далучана да вёскі Булыжыцы). 29 ліпеня 2008 года ў сувязі з аб’яднаннем вёсак Княжыцы і Сумарокава ў адзін населены пункт, цэнтр сельсавета перайменаваны ў Княжыцы-Сумарокава і рэарганізаваны ў аграгарадок.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2654 чалавекі[2], з іх 93,1 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 2394 чалавекі[4].
Склад
У склад сельсавета ўваходзіць 20 населеных пунктаў (2009 г.):
Матэст Мендзялевіч Агрэст (1915—2005) — савецкі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, удзельнік атамнага праекта ў Арзамасе-16, заснавальнік тэорыі палеавізітаў, нарадзіўся ў Княжыцах
Васіль Матэвушаў (1915—1974) — беларускі паэт і пісьменнік, нарадзіўся ў Княжыцах
Васіль Іосіфавіч Мельнікаў (1922—1970) — савецкі ваеначальнік, генерал-маёр, нарадзіўся ў вёсцы Бракава[5]
Іосіф Абрамавіч Шульман (1912—1990) — вядомы беларускі савецкі рэжысёр, нарадзіўся ў Княжыцах
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.